Архівы катэгорыі: Другія Саветы

Суціс?

У савецкія часы, калі міліцыя прыязджала ў вёску шукаць самагонку, то па сяле мігам, без ніякіх тэлефонаў, разляталася: трасуць! трасуць! І ўжо хавалі ўсе ўсё, што можна, самі хаваліся ці замыкаліся ў хатах. Бо «патрасці» было што ці не ў кожнай хаце — гналі, лічы, усе. (далее…)

Пружанскі анекдот

Ці было такое, ці выдумалі, не ведаю. Але наш бацька некалі расказваў гэты анекдот пра пружанскае кіраўніцтва эпохі брэжнеўскага застою (як прынята называць 70-я і пачатак 80-х гадоў мінулага стагоддзя). (далее…)

Без хітрыкаў

Было вяселле Колі Гімбаравага (Духа). Дый танцы ў клубе былі, як заўсёды. І бабы папрыходзілі ў клуб, як заўсёды, падзівіцца на танцы. Усё было, як заўсёды, акрамя, праўда, аднаго — якраз Бздычыха памерла, хавалі на другі дзень вяселля. То пакуль яе міма клуба правозілі на могілкі, трохі прыціхла тая музыка, а як правезлі дый аддалілася жалобная працэсія, якраз адсапліся з большага за гэты час вясельнікі, дый далей у танцы. Што ты зробіш — вяселлё е вяселлё. (далее…)

Хароша, чыста…

Адна кулянская цётка за нешта прастаўлялася трактарысту, ці, як кажуць у нас у Кулянах, адгоджвалася. Можа калі якія картоплі з сотак прывёз, ці яшчэ што. Можа і авансам нават чарку трэба было наліць — калі трактарыст просіць, то дзе ты адмовіш, чалавек жа патрэбны. (далее…)

Як палонскія Рошчынка (Рощинко) сталіся Рошчанкамі (Рощенко)

Неяк атрымалася, што пасля з ҆яўлення даведкі пра маёмасці поланскіх гаспадароў 1906 г., мы капаліся ў правапісе свайго прозвішча, якое мы заўжды ведалі як Рошчанка па-беларуску, ці Рощенко па-руску. За савецкім часам яшчэ на беларускую мову перакладалі як Рошчэнка, а ў 90-я пачалі пісаць Рошчанка, то мы да гэтага і прывыклі. (далее…)

Як я не стаў барабаншчыкам…

Калупаўся во ў інтэрнэце сёння, ды выпараў даўнюю-даўнюю песню «Девушка в платье из ситца», і ўспомнілася, як гэтая песня некалі адыграла, можна сказаць, лёсавызначальную ролю ў маім жыцці. (далее…)

Пасляваенныя дакументы як сведкі эпохі

У архіве нашай сям’і захавалася вельмі шмат розных дакументаў пасляваеннае пары. Думаю, што такія «архівы» ёсць ці не ў кожнай хаце. Людзі, відаць, хутка зразумелі, што ў савецкай сістэме «без бумажкі ты букашка», таму захоўвалі кожную даведку, квітанцыю, іншы раз, здавалася б, нават зусім нязначную паперчыну. Але нават такія, нязначныя, ярка характарызуюць той час, добра паказваюць, як людзі жылі, чым жылі. Таму прапаную вашай увазе невялікую падборку такіх дакументаў. Частка з іх у мяне яшчэ не ўпарадкавана, з часам, думаю, дойдуць рукі і да іх. А пакуль тое, што ёсць. (далее…)

Дык хто пачаў перастройку?

Пішуць цяпер, што трыццаць гадоў назад Гарбачоў пачаў перастройку: 23 красавіка 1985 года, выступаючы на Пленуме ЦК КПСС, ён заявіў праграму шырокіх рэформ пад лозунгам «паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны». А няпраўда усё. Дакладней, не тое, што каб усё — выступаць то ён выступаў і можа там што і заяўляў, але перастройку пачалі трохі ранней нашы кулянскія бабы. І калі хто забыўся, як гэта было, то я напомню. (далее…)

На ўсё жыццёвы досвед

Дасведчаныя некалі людзі былі, як успамінаю старых — на ўсё ў іх быў жыццёвы досвед, нават па дробязях, пра якія іншы раз, здаецца, і не задумаўся б. (далее…)