Без хітрыкаў

Было вяселле Колі Гімбаравага (Духа). Дый танцы ў клубе былі, як заўсёды. І бабы папрыходзілі ў клуб, як заўсёды, падзівіцца на танцы. Усё было, як заўсёды, акрамя, праўда, аднаго — якраз Уланіха памерла, хавалі на другі дзень вяселля. То пакуль яе міма клуба правозілі на могілкі, трохі прыціхла тая музыка, а як правезлі дый аддалілася жалобная працэсія, якраз адсапліся з большага за гэты час вясельнікі, дый далей у танцы. Што ты зробіш — вяселлё е вяселлё.

Мы па Гімбарах з маладым сваякі блізкія, бацька ж наш і хрысціў Колю, а былі яны дваюраднымі братамі. А Валодзя Паштар, як яго называлі (бо быў начальнікам пошты), — па Букішах радня, гэтаксама з жонкаю на вяселлі гэтым гулялі.

Музыка грыміць. Вясельнікі танцуюць. Бабы расселіся ўздоўж сцяны ды, як тое журы, назіраюць.

Закружылі там нейкага вальса, маці наша пайшла танцаваць з бацькам ды бачыць, што цётка Волька Хадачкова махае, кліча яе:

— Надзя! Надзя!

Нахілілася тая Надзя да яе, думае, што яна хоча сказаць? А тая кажа:

— Паглядзі, як твой начальнік з Марыяю харашо танцуюць! Дахалеры харашо! А вы з Клаўдзікам — нееее! Ай, гаўно…

 

Добавить комментарий