Жыла ў Кулянах яўрэйка ў міжваенны час (пры паляках). Хата яе стаяла недзе тут паміж Точаным і Вераб’ёвымі. А от як яе звалі, ўжо не помню, то й не буду выдумляць. (далее…)
Архівы катэгорыі: Наша гісторыя
У Ваўкавыску ўвекавечылі памяць паланчакоў
Шыльда з імёнамі чатырнаццаці жыхароў Поланска, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў ваўкавыскім канцлагеры, з’явілася на помніку ў Ваўкавыску па вуліцы Мядзведзева. (далее…)
За чужую маці не крычыць
Да дзядзькі Шуры Цукравага прыйшоў неяк Германовіч, прынёс з сабой бутэльку, ды кажа: «Давай, Шура, выпьем!». Шура, вядома, прапанову прыняў. (далее…)
Суціс?
У савецкія часы, калі міліцыя прыязджала ў вёску шукаць самагонку, то па сяле мігам, без ніякіх тэлефонаў, разляталася: трасуць! трасуць! І ўжо хавалі ўсе ўсё, што можна, самі хаваліся ці замыкаліся ў хатах. Бо «патрасці» было што ці не ў кожнай хаце — гналі, лічы, усе. (далее…)
Пружанскі анекдот
Ці было такое, ці выдумалі, не ведаю. Але наш бацька некалі расказваў гэты анекдот пра пружанскае кіраўніцтва эпохі брэжнеўскага застою (як прынята называць 70-я і пачатак 80-х гадоў мінулага стагоддзя). (далее…)
Калачы
Сям-там я закранаў ужо гісторыю роду кулянскіх Калачоў — як і адкуль яны з’явіліся ў Кулянах, куды і чаму зніклі. Паспрабую гэта зрабіць больш сістэматызавана. (далее…)
Цепі, Длейко…
Збегла на памяць яшчэ адна гісторыя, звязаная з маім прадзедам Андрэем Калачом. Гісторыя аж з ягонага дзяцінства, аж з пазамінулага стагоддзя. Баба Маня некалі пры нагодзе часта яе згадвала. (далее…)
Крэкаць
Гэтак некалі ў нас на мясцовым дыялекце казалі старыя людзі на бездарожжа — крэкаць. Але на маёй памяці ў Кулянах гэткае крэкаці, як сёння, можа і не было. Загуменская дарога некалі была лепшая, чым сёння па вёсцы. А зрабілі гэтую крэкаць літаральна за пару дзён МАЗы ды трактары мясцовае гаспадаркі «Ружаны-Агра» — пачаліся вясновыя палявыя работы. (далее…)
Пекары паняволі
Рабіў пышкі з чорнымі ягадамі, як некалі нашыя бабулі рабілі. Ну, не зусім у мяне такія атрымліваюцца, як па праўдзе, але не пра тое цяпер. Гісторыю адну ўспомніў, якую некалі чуў ці то ад бабы Мані, ці то ад бабы Клаўдзі, от ужо добра не помню нават, ад каторае. (далее…)
Без хітрыкаў
Было вяселле Колі Гімбаравага (Духа). Дый танцы ў клубе былі, як заўсёды. І бабы папрыходзілі ў клуб, як заўсёды, падзівіцца на танцы. Усё было, як заўсёды, акрамя, праўда, аднаго — якраз Бздычыха памерла, хавалі на другі дзень вяселля. То пакуль яе міма клуба правозілі на могілкі, трохі прыціхла тая музыка, а як правезлі дый аддалілася жалобная працэсія, якраз адсапліся з большага за гэты час вясельнікі, дый далей у танцы. Што ты зробіш — вяселлё е вяселлё. (далее…)