Да дзядзькі Шуры Цукравага прыйшоў неяк Германовіч, прынёс з сабой бутэльку, ды кажа: «Давай, Шура, выпьем!». Шура, вядома, прапанову прыняў.
А ўдома былі Ліда з Віцяю, Ліда — старэйшая, а Віця зусім малы быў, мо гадоў з пяць, а можа і меньш.
Ліда давай выгаворваць бацьку:
— О, зноў нап’ешся, зноў маці будзя сварыцца…
А Віця на яе:
— Маўчы, шука, жа чужую маці не крычыць!..
…
Другі год ужо пайшоў на тым тыдні, як няма Віці.