Author Archives: Віталь Прэдка

Кулянцы — удзельнікі Першай сусветнай вайны

Селета спаўнілася 100 год з дня заканчэння Першай сусветнай вайны. Вайна прынесла нашым продкам вялікія страты: загінулі, паводле розных падлікаў, 130 тысячаў нашых суайчыннікаў, а ў выніку тактыкі «выпаленай зямлі» больш за два мільёны беларусаў выселілі ўглыб Расеі. Шмат хто з іх так і не вярнуўся на радзіму. (далее…)

Нарэшце!

Добрая навіна! FamilySearch Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён (Царквы Мармонаў) выклала ў сеціва ў вольны доступ метрычныя запісы нараджэнняў, шлюбаў і памерлых Ружанскай царквы.

Сапегі і Поланск

Не пакідала мяне думка: “Як жа такое можа быць – вядомы ў нашай старонцы род Сапегаў – а не ведаем багата крыніц, дзе б распавядалася пра валоданне Сапегамі Поланскам ці Кулянамі. Трэба шукаць. (далее…)

Кулянцы ў бежанстве

У студзені 1916 года аддзелам па уладкаванню бежанцаў Усерасійскага Земскага і Гарадскога саюзаў быў выдадзены першы спісак дзяцей-бежанцаў, сірот і страціўшых бацькоў. У сакавіку 1916 года выйшаў з друку другі спіс. Органы самакіравання стваралі для іх прытулкі (усяго каля 90). У першы спіс увайшлі дзеці, што прайшлі праз Маскву і тут багата дзяцей с Пружаншчыны. Сустракаюцца і нашыя кулянцы. Дадам, што назвы пісаліся са слоў дзяцей, таму магчымы памылкі. (далее…)

Агульны сход жыхароў в. Куляны ад 9 студзеня 1912 г.

Патроху знаходжу час, каб заняцца сямейным архівам. Да ўвагі чытачоў сайта прапаную адсканаваны і перакладзены з польскай мовы дакумент пад умоўнай назвай “Пастанова схода гаспадароў вёскі Куляны…”, а таксама мае разважанні на гэту тэму. (далее…)