Апавядае баба Ядзя (Ядвіга Фамінічна Панасік, у дзявоцтве Місура, па першаму шлюбу — Храпавіцкая, нар. 1923 г.)
У 1943 годзе, калі я ўжо была за Іванам (Іван Храпавіцкі, 1920-01.08.1943, першы муж бабы Ядзі) праз Куляны на машыне ехалі немцы, як потым дазналіся — ехалі са Славатыч. На надворку ў Гаўрылавых падхапілі мяне з Іванам, маю маму, а таксама Трусіху з Трусам і пагналі на могліцы. Забіць хацелі.
Перад могліцамі Трусіха з Трусам забеглі да Семаковых і там засталіся, а мы далей ідзем.
Гавораць з намі — што і як. Чаму ты замуж у вайну пайшла — пытаецца адзін немец у мяне.
А я й кажу, што мама мая жыла пры немцах у мінулую вайну і ўсе нічога было, папытайцеся, кажу, ў яе.
Івану далі гумай «вышэй сцягна» і больш нічога не гаварылі і не пыталіся. Пусцілі нас і паехалі.