Архівы катэгорыі: Абрады

Асеннія Дзяды ў Кулянах

На асеннія Дзяды на могілкі не хадзілі – ішлі ў цэркаў і давалі за ўпакой, прыпаміналі  ўсіх памёршых родзічаў. А на вечар рабілі багату вячэру. На Дзяды заўсёды рэзалі бараноў.

(далее…)

За дождж

Якуб Колас

 

Ну ж была вясна сухая –

Люд такой не памятаў!

Як уляжа, як зайграе,

Дык канца сабе не мае

Сухавей, каб ён прапаў!

Так і дудзіць, так і дудзіць

Ад усходу да цямна,

Проста вушы намарудзіць

Ды пяскі ў палях абудзіць, —

Ну ж вясна была, вясна! (далее…)

Ткацкія вырабы ў Поланску

Паланчакі (напэўна, як і кулянцы) некалі надавалі вялікае значэнне ткацтву. Нават пры маёй памяці — збяруцца бабулькі і ці палавікі робяць, ці тканіну якую. (далее…)