Архівы катэгорыі: У Расійскай імперыі

Калачы

Сям-там я закранаў ужо гісторыю роду кулянскіх Калачоў — як і адкуль яны з’явіліся ў Кулянах, куды і чаму зніклі. Паспрабую гэта зрабіць больш сістэматызавана. (далее…)

Цепі, Длейко…

Збегла на памяць яшчэ адна гісторыя, звязаная з маім прадзедам Андрэем Калачом. Гісторыя аж з ягонага дзяцінства, аж з пазамінулага стагоддзя. Баба Маня некалі пры нагодзе часта яе згадвала. (далее…)

Сем вяселляў у адзін дзень — во былі часы!

Перабіраю свае выпіскі з метрычных кніг Ружанскай Петрапаўлаўскай царквы, што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна, ды натыкнуўся во на цікавы факт: 14 мая 1912 года (па старым стылі) тут было абвенчана 16 пар, у тым ліку ў гэты дзень пабраліся шлюбам сямёра кулянцаў. Пры гэтым адна пара была цалкам кулянская, астатнія — толькі малады ці маладая з Кулян. Але ж вяселле то рабілі ўсе. Уяўляеце, няхай не за адзін дзень, а за два — сем вяселляў у сяле! (далее…)

Кулянцы — удзельнікі Першай сусветнай вайны

Селета спаўнілася 100 год з дня заканчэння Першай сусветнай вайны. Вайна прынесла нашым продкам вялікія страты: загінулі, паводле розных падлікаў, 130 тысячаў нашых суайчыннікаў, а ў выніку тактыкі «выпаленай зямлі» больш за два мільёны беларусаў выселілі ўглыб Расеі. Шмат хто з іх так і не вярнуўся на радзіму. (далее…)

Яшчэ раз пра Агароднік

Не так даўно я тут дзяліўся сваёй «знаходкай» — рэвізскай сказкай ад 1816 года, дзе між нашых вёсак — Куляны, Поланск, Заполле, Уласавічы — натрапіў на вёску Агароднік з палонскімі прозвішчамі. І мы тут ламалі галаву, дзе той Агароднік мог быць — ці гэта некалі так называлася частка Поланска, ці яшчэ якая мара. Што мы — нават бабу Насцю Жураву змусіў я паламаць галаву над гэтым Агароднікам. Думала-думала, кажа: «Ні помлю я, каб гэдык казалі». Яно і праўда, каб так называлася частка Поланска, ніхто са старых не помніць. Тады што? (далее…)

Рэвізская сказка ад 1816 г. аб жыхарах вёскі Куляны — скан

Абяцаў некалькі месяцаў таму выкласці сканы рэвізскай сказкі аб нашых далёкіх продках, што жылі ў Кулянах аж у 1816 годзе, — выконваю. Знаёмцеся са свімі прапрапрадзедамі і прапрапрабабулямі 🙂 Арыгінал, нагадаю, захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве ў г. Гродна (ф. 24. воп. 7. спр. 467, арк. 117 — 122). Прама з чытальнай залы архіва раблю публікацыю, бо некаторыя, я так мяркую, ужо зачакаліся. (далее…)

Рэвізскія сказкі ад 1816 г. аб жыхарах Кулян і вакольных вёсак

Рэвізскія сказкі — гэта пайменныя спісы насельніцтва пэўнага населеннага пункта або маёнтка ў Расійскай імперыі 18-19 стагоддзяў, якія змяшчалі звесткі пра колькасць, геаграфічнае размяшчэнне, саслоўны і нацыянальны склад насельніцтва, а таксама ўзрост і сямейнае становішча. Свайго роду, гэткі перапіс насельніцтва быў. Рабілася гэта ў мэтах уліку плацельшчыкаў падушнага падатку. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна (ф. 24, воп. 7, с. 467) захоўваюцца рэвізскія сказкі ад 11 сакавіка 1816 г. аб жыхарах Кулянаў (арк. 118 — 122) і бліжэйшых вёсак. (далее…)

Нарэшце!

Добрая навіна! FamilySearch Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён (Царквы Мармонаў) выклала ў сеціва ў вольны доступ метрычныя запісы нараджэнняў, шлюбаў і памерлых Ружанскай царквы.

Пошукавая сістэма «Дапаможнік» — база для пошуку продкаў

Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі (БелНДЦЭД) выклаў у адкрыты доступ пошукавую сістэму «Дапаможнік», якая разлічана на тых, хто вядзе пошук продкаў, што жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.  Пошукавая сістэма дапаможа такую інфармацыю знайсці ці ўдакладніць.
(далее…)

Даведка аб зямельным і маёмасным становішчы гаспадароў вёскі Уласавічы ад 14 снежня 1906 г.

Нарэшце дайшлі рукі апублікаваць даведку аб зямельным і маёмасным стане гаспадароў вёскі Уласавічы ад 1906 году. Зноў жа, хачу загадзя звярнуць вашу ўвагу, як шмат тады было агульных прозвішчаў у кулянцаў і ўласаўцаў: Храпавіцкія, Вераб’і, Гарбачы, Якуты, Уласкі, Семакі. Аб чым гэта сведчыць, трохі пазней будзем рабіць высновы, а сёння проста інфармацыя да ведама. (далее…)