Архівы катэгорыі: У Расійскай імперыі

Даведка аб зямельным і маёмасным становішчы гаспадароў вёскі Поланск ад 14 снежня 1906 г.

Я ўжо публікаваў такую даведку пра кулянцаў, дык вырашыў заказаць у архіве копію ды апублікаваць тую ж інфармацыю і аб паланчаках. Тым болей, што яна будзе цікавай не толькі паланчакам, але і кулянцам — вельмі шмат на той час было ў нас агульных прозвішчаў, як вы заўважыце: Прэдкі, Гарбачы на той час жылі ў Поланску, Сапкі, Храпавіцкія, Качаны, Вераб’і — мы б сказалі, што ўсё кулянскія прозвішчы. Але можаце пераканацца, што гэткія самыя яны былі і палонскія. Трохі пазней такую ж інфармацыю апублікую і пра Уласавічы. (далее…)

Бітва за Альшанку

Сёння раскажу пра яшчэ адну цікавую «зямельную справу», што давялося адшукаць у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна — «Дело Слонимской уездной землеустроительной комиссии по прошению крестьян сельского общества д.д. Шейпяки и Заполье Ружанской вол. Слонимского уезда Алексея Предки и др. об оказании содействия к покупке земли из им. Ольшанка у землевладельца помещика Сегеня» (ф. 87, воп. 1, с. 54). (далее…)

За што судзіліся кулянцы напачатку ХХ ст.

Як і абяцаў раней, прадстаўляю вашай увазе яшчэ некалькі судовых спраў па спрэчках кулянцаў, што мелі месца напачатку ХХ стагоддзя, а сёння захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна (ф. 74). (далее…)

Закатай губу, альбо адна судовая спрэчка стагадовай даўніны

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна ў фондзе № 74 захоўваюцца справы па спрэчках паміж сялянамі, што разглядаліся судамі напачатку XX ст. Такіх спрэчак было нямала, бо вынікалі яны, часцей за ўсё, з прыватнай уласнасці на зямлю, якая па тым часе была, як кажуць, асновай усіх асноў. Таму судзіліся брат з братам, сын з бацькам, дзядзька з пляменнікам і г.д. Кожны дбайны больш-меньш гаспадар жадаў захаваць сваю гаспадарку і прыўмножыць, таму змагаўся, як мог, за месца пад сонцам. (далее…)

Куляны на мапе 1838 года

Цікавай знаходкай падзялілася сёння са мной Воля Рошчанка — мапай, якая датавана 1838 годам. Усю яе апублікаваць тут немагчыма, таму публікуем толькі фрагмент з нашай мясцовасцю. Але нас больш і не цікавіць, акрамя як нашыя мясціны. (далее…)

Даведка аб зямельным і маёмасным стане гаспадароў в. Куляны ад 29 снежня 1906 г.

Як ні мучылася, але пармерла. Нарэшце маю копію дакумента, якім даўно абяцаў падзяліцца з шырокаю кулянскай грамадою. Дакумент гэты завецца «Справка о земельном и имущественном положении домохозяев крестьян сельского поселеия (селения, выселка, застенка) дер. Куляны Кулянского общества Рожанской волости». Адкапаў я гэтую цікавую рэч у Нацыянальным гістрычным архіве Беларусі ў г. Гродна (ф. 753 в. 1, а.с. 70-74). (далее…)

Кулянцы ў бежанстве

У студзені 1916 года аддзелам па уладкаванню бежанцаў Усерасійскага Земскага і Гарадскога саюзаў быў выдадзены першы спісак дзяцей-бежанцаў, сірот і страціўшых бацькоў. У сакавіку 1916 года выйшаў з друку другі спіс. Органы самакіравання стваралі для іх прытулкі (усяго каля 90). У першы спіс увайшлі дзеці, што прайшлі праз Маскву і тут багата дзяцей с Пружаншчыны. Сустракаюцца і нашыя кулянцы. Дадам, што назвы пісаліся са слоў дзяцей, таму магчымы памылкі. (далее…)

100 гадоў бежанству

Кажам цяпер са скрухаю, што яшчэ праз колькі гадоў Куляны будуць зусім пустыя, чалавека не ўбачыш на вуліцы, страшна нават уявіць. А між іншым, такое ўжо было – 100 гадоў таму нашыя продкі вымушаныя былі ўсё пакінуць і выехаць у розныя куткі Расеі, а вёска стаяла гадоў з 6 ці 7 пустая-пусцюткая. (далее…)

Агульны сход жыхароў в. Куляны ад 9 студзеня 1912 г.

Патроху знаходжу час, каб заняцца сямейным архівам. Да ўвагі чытачоў сайта прапаную адсканаваны і перакладзены з польскай мовы дакумент пад умоўнай назвай “Пастанова схода гаспадароў вёскі Куляны…”, а таксама мае разважанні на гэту тэму. (далее…)