Я ўжо публікаваў такую даведку пра кулянцаў, дык вырашыў заказаць у архіве копію ды апублікаваць тую ж інфармацыю і аб паланчаках. Тым болей, што яна будзе цікавай не толькі паланчакам, але і кулянцам — вельмі шмат на той час было ў нас агульных прозвішчаў, як вы заўважыце: Прэдкі, Гарбачы на той час жылі ў Поланску, Сапкі, Храпавіцкія, Качаны, Вераб’і — мы б сказалі, што ўсё кулянскія прозвішчы. Але можаце пераканацца, што гэткія самыя яны былі і палонскія. Трохі пазней такую ж інфармацыю апублікую і пра Уласавічы.
Даведка захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна. Ф. 753, в. 1, с. 1, сс. 62 — 67.
Дзякуй вялікі! Мы знайшлі сваіх: 28, 68 і 104.
Прозвішча, як у № 28, цяпер няма ў Поланску, як я разумею? А гэта хто Вам, па кім?
То быў бацька маёй прабабкі па бабе Мані, Прэдка Аксеня, ці Малафей у дзявоцтве. А раней пісалася ‘Малахвей’, бо, як бачым, і Рошчанка было ‘Рощинко’. Але сапраўды загадка, столькі Малафеяў было, а не вядома, што з імі сталася. Неяк пра Прэдка больш ведаю, мо таму, што прабабка ранней памерла, хоць я яе добра памятаю, а можа і таму, што пра мужчынскую лінію больш распавядаюць, на жаль. Але падаецца мне, што тут можа з Першай сусветнай звязана, ці не вярнуліся яны, ці што. Таксама узгадваю прабабку, як яна распавядала, што ці то іх дзяцей, ці, хучэй, у пакаленні яе бацька было аж 12 дзяцей, але толькі адзінкі выжылі.