Author Archives: Воля Рошчанка (Поланск)

Як палонскія Рошчынка (Рощинко) сталіся Рошчанкамі (Рощенко)

Неяк атрымалася, што пасля з ҆яўлення даведкі пра маёмасці поланскіх гаспадароў 1906 г., мы капаліся ў правапісе свайго прозвішча, якое мы заўжды ведалі як Рошчанка па-беларуску, ці Рощенко па-руску. За савецкім часам яшчэ на беларускую мову перакладалі як Рошчэнка, а ў 90-я пачалі пісаць Рошчанка, то мы да гэтага і прывыклі. (далее…)

Мова Поланска — старажытная мова маіх продкаў

Мая беларуская мова прыйшла да мяне перш за ўсё з Поланска, хаця я таксама мела магчымасць чуць і палескі дыялект. Я памятаю прабабку Аксеню, што размаўляла са мной па-беларуску. Памятаю прадзеда, які клікаў мяне менавіта Воляй. У дзяцінстве я думала, што, калі вырасту, то мяне будуць клікаць Волька, як і іншых бабулек у нашым Поланску. (далее…)

Поланск – Наваградзкая вёска?

Поланск нам вядомы, як вёска ў Брэсцкай вобласці, але ці ведалі Вы, што за час свайго існавання Поланск правёў найбольш часу ў сладзе Наваградзкай адміністратыўнай адзінкі, дзе старажытны Наваградак быў центрам? У Наваградзкім ваяводзтве Поланск правёў амаль 250 год, далей у Гродзенскай губерні – 116 год, у той час, як у складзе Брэсцкай вобласці – пакуль каля 90 год, што з҆яўляецца кароткім перыядам ў гістарычным кантэскце Поланска. (далее…)

«Саксоніць» — ці казалі так вашыя родныя?

Бывала, ляжалі мы вечарам у ложках у поланскай хаце. Цёмна на двары, і цёмна ў хаце. Павейкі цяжкія, хочацца спаць, і ты ўжо толькі напалову ў гэтым свеце. Толькі мой малодшы брат усё распавядае пра нешта. А спаць так хочацца, што словы нават балюча чуць. І тады баба Маня казала:
— Юра, годзе саксоніць, спі давай.
Памятаю гэтае слова «саксоніць», якое быццам бы значыць размаўляць праз сон ці перад сном, але я яго больш анідзе ня чула. Ці казалі так вашыя родныя?

Балахоўцы — ад Пінска да Поланску

Я раней пісала, што ў Поланск у 1920-х прыехаў жыць Балаховец (Іван Стаўбунік). Яго адкупіла польская ўлада і надзяліла зямлю непадалёк ад нашай хаты. Мы ня вядаем дакладна, адкуль ён прыехаў, але, мяркуем, нашым чытачам будзе цікавым ніжэй пададзены матэрыял пра змаганні арміі Булак-Балаховіча на Палессі.

 

(далее…)

Памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

У гэтую пору шмат беларусаў памінаюць продкаў, а таксама ўшаноўваюць тых, хто згінуў ці пацярпеў у машыне сталінскіх рэпрэсіяў – каля 600 тысячаў жыхароў Беларусі. Сярод іх ёсць і нашыя былыя землякі. (далее…)

Сёння — 85 год з дня нараджэння Рошчанка Мікалая Восіпавіча

Сёння майму дзеду, Рошчанку Мікалаю Восіпавічу, споўнілася б 85 год. Прапаную некаторыя здымкі ў гонар яго нараджэння. (далее…)

Паланчакі – хто яны?

Цяжка сустрэць паланчака, які б не ганарыўся сваёй малой радзімай. Поланская зямля займае святое месца ў сэрцах тых, хто тут нарадзіўся ці жыў. Але калі глянуць крыху глыбей, то паланчакі даволі разнастайны народ па свайму паходжанню, і ў кожнай сям ҆і ёсць свая гісторыя пра тое, як іх продкі апынуліся ў Поланску. Канешне, я ня ведаю пра усіх паланчакоў, але памятаю некаторыя аповяды пра нашую сям ҆ю. (далее…)

Ткацкія вырабы ў Поланску

Паланчакі (напэўна, як і кулянцы) некалі надавалі вялікае значэнне ткацтву. Нават пры маёй памяці — збяруцца бабулькі і ці палавікі робяць, ці тканіну якую. (далее…)

Спадчына паланчакоў

Багатасць гістарычнай спадчыны Поланска ў мяне ніколі не выклікала сумневу. Найперш, мабыць, таму, што з дзяцінства я чула розныя цікавыя аповяды пра мінуўшчыну. Але мне таксама выпала дакрануцца да далёкага і таямнічага мінулага – неяк на надворку знайшла старажытную медную манэту. Як выявілася, яна была выбіта ў 1665 годзе пры Яне II Казіміры Вазе, што быў каралём Польскім і Вялікім Князем Літоўскім (ВКЛ) з 1648 па 1668 гады. 

(далее…)