Неяк атрымалася, што пасля з ҆яўлення даведкі пра маёмасці поланскіх гаспадароў 1906 г., мы капаліся ў правапісе свайго прозвішча, якое мы заўжды ведалі як Рошчанка па-беларуску, ці Рощенко па-руску. За савецкім часам яшчэ на беларускую мову перакладалі як Рошчэнка, а ў 90-я пачалі пісаць Рошчанка, то мы да гэтага і прывыклі.
Але мы нечакана прыйшлі да высновы, што такі правільным напісаннем нашага прозвішча было б Рошчынка, ці Рощинко. А, выходзіць, што гэта датычыцца і ўсіх мясцовых Рошчанка/Рощенко. Мы маем некалькі дакумантаў, што пра гэтае сведчаць:
1) Даведка аб зямельным і маёмасным становішчы гаспадароў вёскі Поланск ад 14 снежня 1906 г.
2) Даведка пра поланскага Рошчынка Івана Міхайлавіча, які знік на вайне ў 1945 г.
3) Пасведчанне аб нараджэнні дзеда Колі, выдадзенае ў 1953 годзе. Як бачым, ягоныя бацькі былі запісаныя як Рошчынка, у той час як дзед Коля першапачаткова быў запісаны як Рошчынка/Рощинко, але літара «и» выпраўленая на «е», і дзед запісаны ўжо як Рощенко.
Аляксандр ужо падымаў гэтую тэму, але ня думала, што гэта кранулася нас. Аказваецца, што напэўна змены адбыліся часцей, чым мы думаем. У дадатак, яны зусім нядаўнія.
2 думак на “Як палонскія Рошчынка (Рощинко) сталіся Рошчанкамі (Рощенко)”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
Цікава. То можа і не ўкраінскага паходжання прозвішча ваша. Ёсць жа такое беларускае слова — рошчына (рашчына). Казалі: рашчыніць хлеб. Памяншальна-ласкальнае ад яго — рошчынка. А тое, што беларускія прозвішчы з канчаткам на -а па-руску сталі некалі пісаць з канчаткам на -о, факт агульнавядомы.
Усё можа быць. Aле мы ведаем, што па-польску нашае таксама прозвішча пісалі як Roszczynko у старых дакумантах, хоць па-польску таксама па-мойму кажуць rozczynic, то, здаецца, не перапісвалі б з канчаткам на -о. Але мяне насамрэч захапляе, колькі зменаў-такі адбылося, і большасць падаецца такімі адвольнымі. Хаця, можа і не, бо калі я загугліла Рощинко і Рошчынка, то вельмі мала чаго выскоквае, хоць прозвішча Рощенко ня рэдкае і шмат людзей выскоквае з такім прозвішчам. Ці гэта значыць, што ўсіх Рошчынка «павыпраўлялі»?