Поланск нам вядомы, як вёска ў Брэсцкай вобласці, але ці ведалі Вы, што за час свайго існавання Поланск правёў найбольш часу ў сладзе Наваградзкай адміністратыўнай адзінкі, дзе старажытны Наваградак быў центрам? У Наваградзкім ваяводзтве Поланск правёў амаль 250 год, далей у Гродзенскай губерні – 116 год, у той час, як у складзе Брэсцкай вобласці – пакуль каля 90 год, што з҆яўляецца кароткім перыядам ў гістарычным кантэскце Поланска.
Пытанне адміністратыўнай прыналежнасці больш важнае, чым можа спачатку паказацца. Па першае, адміністратыўны цэнтр – гэта месца, праз якое праходзяць падаткі і куды звятаюцца ў суд па вырашэнне спрэчак. Па другое, з такім цэнтрам ёсць пэўныя сацыяльныя і культурныя стасункі. Ну і з пункту гледжання даследванняў, важна ведаць, у якіх архівах і якіх мапах шукаць Поланск.
Першую інфармацыю пра Поланск, я знайшла ў кантэксце XVІ стагоддзя. Калі 11-га красавіка 1543 году памёр Мацей Войцехавіч Клачко, дыпламат і ваявода ВКЛ, ягоная жонка саступіла Менджырэц (Міжырычы), Лыскаў і Поланск каралеве польскай і княгіне ВКЛ Боне Сфорцы (1497 – 1557) [1]. Падаю, храналогію адміністратыўнай прыналежнасці ад таго часу:
Заснаванне – 1566: Поланск у Ваўкавыскім павеце Троцкага ваяводзтва.
1566 – 1795: Поланск у Ваўкавыскім павеце Наваградзкага ваяводзтва. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў, паветы былі перададзеныя ў Наваградзкае ваеводства. Вядома, што мяжа з Слонімскім паветам ішла ракою Зэльвянка [2]. Заўважу, што, паводле гэтай крыніцы, Ружана тады знаходзілася, у Слонімскім павеце гэтага ваяводзтва. Тое, што Зэльвянка падзяляе мяжу Ваўкавыскага і Слонімскага паветаў, добра відаць і на мапе 1665 году.
1795 – 1797: Поланск у Слонімскім павеце (уездзе) Слонімскай губернi. Гэта бачна на мапе 1796 году. Дарэчы, Поланск быў у Ружанскай воласці, г.зн. разам з Ружанай. Гэтыя адміністратыўня адзінкі з ҆явіліся ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795), калі заходняя тэрыторыя Наваградзкага ваяводзтва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. Як бачым на мапе, на захад ад Гродна ўжо была Пруссія.
1797 – 1801: Поланск у Слонімскім павеце Літоўскай губерні (з цэнтрам у Вільне). У тым жа павеце і Ружаны, і Куляны. Прапаную мапу 1800 году.
1801 – 1917: Поланск у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. Цікава, што Куляны апынілуся ў Ваўкавыскім павеце, што мы бачым на мапе 1838 г.
Падобную мяжу мы бачым на мапе 1896 г.
1921-1939 – і Поланск, і Куляны ў Косаўскім павеце Палескага ваяводзства (з Брэстам-Літоўскім ці Брэстам-над-Бугам як цэнтрам) Польшчы.
1939 – сучасны час: Поланск у Брэсцкай вобласці. З захопам Польшчы немцамі ад 1-га верасня 1939, Поланск магчыма таксама быў узяты немцамі. Паводле мапы 1939, савецкія войскі дайшлі да Гродзенскай тэрыторыі толькі пасля 20-га верасня, а немцы пачалі адыходзіць да лініі за Беластокам – мяжа, пра якую дамовіліся ў пакце Молатава — Рыбентропа у жніўні 1939 – толькі 22-га верасня. Пра знаходжанне немцаў і баявыя дзеянні у Поланску ў 1939 годзе памяталі і старажылы Поланска.
Такім чынам, адміністратыўныя межы нашых мясцін шмат мяняліся праз стагоддзі.
—————————
[1]“Zmarł 11 IV 1543 r. Po śmierci jego żona odstąpiła Międzyrzec, Łyskówi Połońsk królowej Bonie.” http://rudka.republika.pl/wlasciciele.htm. Папярэдні артыкул на гэтую тэму тут.
[2] Jelski A. Powiat słonimski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 340. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_V/340. Powiat wołkowyski z miastem stołecznem Wołkowysk, tudzież ważniejszemi jak Mścibów, Wołpa i inne, odgraniczał się od pow. słonimskiego rz. Zelwą, zamykał w sobie ststwa: wołpińskie, jałowskie, mścibowskie, wołkowyskie i inne królewszczyzny…