Патроху знаходжу час, каб заняцца сямейным архівам. Да ўвагі чытачоў сайта прапаную адсканаваны і перакладзены з польскай мовы дакумент пад умоўнай назвай “Пастанова схода гаспадароў вёскі Куляны…”, а таксама мае разважанні на гэту тэму.
Спачатку тэкст.
“Пераклад з рускай мовы
Пастанова жыхароў вескі Куляны ад 9 студзеня 1912 года. Ніжэй падпісаныя сельскі стараста і гаспадары вескі Куляны Ружанскай воласці Слонімскага павета на грамадскім сходзе ў колькасці 61 чалавек (з 91 гаспадара, маючых права голаса) слухалі асабістую просьбу жыхара Міжэрыцкай воласці Ваўкавыскага павета, які на стала пражывае у нашай вёсцы Міхала, сына Івана ПАНАСІКА аб выдзяленне яму кавалка агульнай зямлі ва ўрочышчы “Паплаўка” – кавалка ў форме кліна: з захаду 8 сажэняў, з усходу 1 сажэнь і 36 сажэняў дліны.
Выслухаўшы вышэй названага ПАНАСІКА і знайшоўшы яго просьбу годнай да задавальнення пастанавілі: указаны кавалак зямлі перадаць у карыстанне Міхалу ПАНАСІКУ бясплатна. Што і пацвердзілі уласнымі подпісамі.
1) Сельскі стараста Я.ГЕРМАНОВІЧ,
гаспадары вёскі –
2) Рыгор КАЧАН,
3) Іван МАРАЗЕВІЧ,
4) Якуб КУНІЦА,
5) Рыгор ПРЭДКА,
6) Міхал БАРТАШ,
7) Фёдар ПРЭДКА,
8) Міхал ГОРБАЧ,
9) Петр ПАЛУЯНЧЫК,
10) Аляксандр ЯКУТА,
11) Павел ПРЭДКА,
12) Міхал МІСУРА,
13) Герасім ТОМЧЫК,
14) Фёдар ГОРБАЧ,
15) Рыгор КАЧАН,
16) Мікалай ХРАПАВІЦКІ,
17) Сцяпан ГОРБАЧ,
18) Павел КАЧАН,
19) Рыгор ПРЭДКА,
20) Канстанцін ВАРАБЕЙ,
21) Іван ВАРАБЕЙ,
22) Тамаш ПРЭДКА,
23) Андрэй КАЧАН,
24) Васіль ЯКУТА,
25) Мікалай ПРЭДКА,
26) Аляксей КАЛЯДА,
27) Іван КАЧАН,
28) Васіль СЯРГЕЙ,
29) Васіль ПРЭДКА,
30) Тамаш ЛЕОНЧЫК,
31) Аляксей ЯКУТА,
32) Іван ПРЭДКА,
33) Сцяпан КУНІЦА,
34) Сцяпан, сын Клеменса КУНІЦА,
35) Мікалай КАЧАН,
36) Васіль МІСУРА,
37) Федар ГЕРМАНОВІЧ,
38)Максім ЯКУТА,
39) Рыгор ЯКУТА,
40) Ігнат ЯКУТА,
41) Сямен ЯКУТА;
за іх непісьменных, але па іх просьбе і за сябе распісаліся –
42) Аляксей СЯМАК,
43) Лукаш ЯКУТА,
44) Мікалай ГОРБАЧ,
45) Аляксей РЫБІЙ,
46) Іван ПРЭДКА,
47) Мікалай ЯКУТА,
48) Іван КАЧАН,
49) Васіль ПРЭДКА,
50) Максім ЯКУТА,
51) Сцяпан ЯКУТА,
52) Антон ПЯТРЭЧКА,
53) Лукаш ПРЭДКА,
54) Антон ПРЭДКА,
55) Міхал МУЛЯРЧЫК,
56) Тамаш МІСУРА,
57) Мікалай ЖУР,
58) Рыгор СЯРГЕЙ,
59) Рыгор ГЕРМАНОВІЧ,
60) Сцяпан ПЯТРЭЧКА,
61) Антон ЧЫЖЫК.”
Дакумент датаваны 3 кастрычніка 1923 года і ўяўляе сабой зацверджаны натарыусам г.Беластока Стэфанам БЕДНАРСКІМ пераклад пастановы кулянскага схода ад 9 студзеня 1912 года. Арыгінал пастановы быў дастаўлены ў Беласток уладальнікам маентка Уласаўшчына панам Петрам КРАГЕЛЬСКІМ. Мяркую, што па просьбе майго прадзеда Міхала ПАНАСІКА, якому патрабавалася дакументальнае пацверджанне на права валодання зямлей. Маентак Уласаўшчына знаходзіўся недалека Пічукоў і, як апавядала баба Ядзя, яго гаспадары бывала карысталіся паслугамі каваля Панасіка. За натарыяльную паслугу было заплачана 12 тыс. гербавых марак.
Упэўнены, што дакумент будзе цікавы не толькі мне, але і усім кулянцам, таму што ў дакуменце есць пэўная ГІСТАРЫЧНА-ГЕНЕАЛАГІЧНАЯ інфармацыя аб нашых продках. А можа дзякуючы ей хтосьці з кулянцаў дапоўніць сваё радаслоўнае дрэва?
Дзякуючы дакументу, пацвердзілася інфармацыя, што мой прадзед Міхал Панасік (нар. 1866 г.) паходзіў з пад Міжэрыч (цяпер веска ў Зэльвенскім раене Гродзенскай вобласці). 24 мая 1892 года Міхаіл Іванавіч Панасік ажаніўся з Аляксандрай Паўлаўнай Прэдка. Некаторы час маладыя жылі і працавалі ў маентку Жорна, а ў 1901 годзе пасля нараджэння дзеда Аляксандра перабраліся ў Куляны на выдзеленыя бацькам Аляксандры, Паўлам Лявонцьевічам Прэдка (у дакуменце пазначаны пад нумарам 11) 4 дзесяціны зямлі. Міхаіл Панасік абавязваўся даглядаць цесця да смерці, чаго чамусьці не пажадалі рабіць сыны Паўла Лявонцьевіча – Антон і Лукаш. (у дакуменце пад нумарам 53 і 54).
Прозвішчы, што пералічаны ў дакуменце – у асноўным “кулянскія”, г.зн. іх нашчадкі жывуць ці жылі ў весцы да нядаўняга часу. Аднак сустракаюцца і тыя, што цяпер бы аднеслі да “палонскіх” ці “запольскіх” (Чыжык, Мулярчык, Томчык, Барташ).
Арыгінал выглядае так:
Выдатнейшы дакумент!!! Пакуль што самы ранні на нашым сайце дакумент. Хоць і невякілі, а колькі з яго інфармацыі можна пачэрпнуць!
Наконт хоць бы тых жа прозвішчаў: я і сам думаў, што Чыжык ці Мулярчык — выключна палонскія. Аказваецца, і ў Кулянах жылі Чыжыкі ))
А яшчэ асабіста для мяне падцвердзілася інфармацыя, што ўсё-такі майго дзеда па лініі маці, Мікалая, прозвішча было Сяргей, а не Сяргееў — тут значыцца мой прадзед Рыгор Сяргей, дарэчы, і яго родны брат Васіль Сяргей (бабы Гандзі Рыбаковае і бабы Ніны Прэдкавае дзед). Такі мне дзядзька Грыша Прэдкаў і казаў, што ім русіфікавалі прозвішча пад час, калі былі ў бежанстве ў Расіі. Тады многіх беларусаў перапісалі на рускі манер: быў Казёл — стаў Казлоў, быў Машэра — стаў Машэраў. От і мае продкі былі Сяргей, а сталі Сяргеевы. Цікава, дарэчы, мне і тое, што прадзед, як вынікае з тэксту гэтага дакумента, быў пісьменны.
Дзякуй вялікі, Віталь!
Дарэчы, а па бацькавай лініі, па Гімбаравай, пад нумарам 14 лічыцца ў спісе мой прапрадзед Фёдар Горбач — дзед майго дзеда Антося і бабы Мані Гімбарыхі… Гэта будзе дакладна, бо яго сын, мой прадзед быў Мікалай ФЁДАРАВІЧ Горбач, як сведчыць шыльда на брацкай магіле, што на могілках, ён быў расстраляны ў ліку тых чатырнаццаці мужчын. Магчыма, менавіта ён і ўказаны тут у спісе пад нумарам 44 — Мікалай Горбач. Калі ўлічыць, што дзед Антось мой быў з 1914 г., то прадзед у 1912 годзе ўжо мог быць жанаты і лічыцца за самастойнага гаспадара. Такім чынам, магу меркаваць, што у гэтым спісе па Гімбарах ёсць і мой прадзед, і прапрадзед.
А от Сцяпан Горбач, што пад нумарам 17, гэта ўжо будзе Чаркес…
Во колькі інфармацыі з аднаго дакумента!
Шкада, што ўсе на той сход не прыйшлі — больш бы даведаліся мы сёння ))