Неслабая бура пранеслася ўчора, 23 ліпеня, у чацвер, над Кулянамі. Дожджык то даўно быў патрэбны, але не такі, каб нарабіў столькі бяды. Страшна было глядзець.
Хмара кацілася па небе, як вялізны валік, што займаў прастору ад Карпілаўшчыны да Наглаўскаго. Гляжу, а яна клубіцца, як дым, бушуе ўся, і коціцца над сялом.
А пасля як узняўся вецер, як лупануў дождж! Свету не відаць было за дажджом, як з вядра.
А вецер так круціў гэтыя дрэвы, што здавалася, пазаплятае іх у косы, ці пазавязвае якімі бантамі галіны.
То і наламала шмат дзе. У Сонькі Гаўрылавае плот паваліла, а ў Стаўбуніка яблыню зламала.
У Антонавых паабламвала гэтыя старыя клёны.
А ў Цукравых галіны на таполі абцерабіла, ды тыя галіны абарвалі провад, дый сядзела Паплаўка без святла да ночы, бо зрабілі ўжо позна, мы дык і палеглі спаць без святла.
На гэтым пагорку каля магазіна нарабіла шмат шкоды.
Нават шыфер пазрывало і з магазіна/клуба, і з хлява мае бабы Нінкі.
А там у сяле то не надта. На могілках адно наламала шмат галля. І помнік нават адзін паваліла бура гэта, от не сфатаграфаваў, то не магу дакладна сказаць, чый. Помню, што Рыбій, і жанчына… Я то яго паставіў на месца, але можа і не трэба было, бо яшчэ ўпадзе другі раз, ды разаб’ецца…