Пошукавая сістэма «Дапаможнік» — база для пошуку продкаў

Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі (БелНДЦЭД) выклаў у адкрыты доступ пошукавую сістэму «Дапаможнік», якая разлічана на тых, хто вядзе пошук продкаў, што жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.  Пошукавая сістэма дапаможа такую інфармацыю знайсці ці ўдакладніць.

 

Праз “Дапаможнік” можна высветліць, у якіх населеных пунктах існавалі пэўныя прозвішчы ў канцы ХІХ – першай палове ХХ стагоддзя, а гэтаксама інфармацыю пра самыя паселішчы, у тым ліку і пра тое, каму яны належалі ў пэўны час.

Так, да прыкладу, пра нашыя Куляны сістэма выдае наступныя звесткі:

Па-першае, цікава, што больш у Беларусі вёскі з такой назвай няма — адныя Куляны на ўсю Беларусь.

Па-другое, як бачым, усё-ткі «Дапаможнік» кажа, што ў XVIII ст. Куляны, якія ўваходзілі ў маёнтак Поланск, разам з гэтым маёнткам належалі Сапегам. Цікава было б азнаёміцца з тымі дакументамі, на падставе якіх падаецца гэтая інфармацыя. З часам, можа, гэта будзе магчыма.

Што датычыць пошуку прозвішчаў, то гэтым у «Дапаможніку» можна забаўляцца бясконца — цікава. Можна будзе як і зрабіць нейкі аналіз паходжання прозвішчаў. Да прыкладу, нават кароткі агляд падцвярджае мае ранейшыя высновы, зробленыя па працы ў архівах, што карані маіх далёкіх продкаў Сяргеяў, якія пасля сталі Сяргеевымі, пад Баранавічамі. Як мы ўжо пісалі, яшчэ ў першай палове ХХ ст. ў Кулянах былі такія прозвішчы як Палуянчык, Томчык. Дык вось, цікава, што «Дапаможнік» выдае нам гэтыя прозвішчы разам з прозвішчам Сяргей менавіта ў сённяшнім Баранавічцкім раёне — вёскі Люшнева, Паланэчка, Старая Мыш, Малахоўцы, Навасёлкі, Ястрамбель. Хутчэй за ўсё, ў час прыгону адзін пан прадаў другому сваіх халопаў, а можа ў пасаг хто атрымаў, ідучы ў Поланск замуж.

Адным словам, ёсць над чым працаваць і, галоўнае, дзякуючы «Дапаможніку», цяпер ёсць больш такіх магчымасцяў для працы.

Добавить комментарий