Хароша, чыста…

Адна кулянская цётка за нешта прастаўлялася трактарысту, ці, як кажуць у нас у Кулянах, адгоджвалася. Можа калі якія картоплі з сотак прывёз, ці яшчэ што. Можа і авансам нават чарку трэба было наліць — калі трактарыст просіць, то дзе ты адмовіш, чалавек жа патрэбны.

 

Паставіла на стол нейкую закуску, палезла ў шкафчык па бутэльку, ды не тую навобмацак ўзяла — паблытала са свянцонаю вадою, што стаяла ад Крашчэння. Налівае ды прыгаворвае:

— Нідаўно выгнала. Хароша выйшла, чыста — паглянь!

Той зразмаху перакінуў чарку, абцерся, кажа:

— Хароша, чыста, але вада.

Дзіма нядаўна мне гэтую гісторыю напомніў, кажа, што бацька наш часта яе згадваў, як  гналі самагонку, то, бывала, прыгаворваў: хароша, чыста… То можа гэта з ім яно і было…

Добавить комментарий