Івана Стальмаха пахавалі сёння

 

Пяць гадоў таму, на Правадную нядзелю, на могілках я стаяў каля сваіх, чакаў, пакуль бацюшка падыйдзе, а ён — каля сваіх. Бачу, нешта ён ці сказаць хоча, ці папрасіць, але не можа адважыцца. А пасля ўсё-такі, неяк бы прысаромеўшыся, кажа:

— Саша, сфатаграфіруй мяне.

— Давайце, кажу, дзядзько Іван, чаму не.

Стаў ён так во, спазіраваў…

Вядома, што не дзеля «картачкі на памяць» прасіў. Напэўна, проста хацеў застацца ў нашай памяці.

Мае выпіскі з метрычных кніг кажуць, што Іван Сцяпанавіч Печка нарадзіўся 07.01.1938 (пахрышчаны 23.01.1938). Значыць, 82-гі год ішоў.

Зямля пухам, дзядзька Іван!

 

Добавить комментарий