Наведваючы Поланск упершыню, можна і не здагадацца, што тут некалі была брукаванка. Але яе добра памятаюць мае калені, бо падаць на круглае каменне было балюча. Не раз мы ішлі па брукаванцы ад бабулінай мураванай хаты, што каля поланскай крамы і школы, да прадзеда і прабабкі, што жылі па дарозе на Куляны. Бывала, нясеш у бідонах малако па няроўнай павехні, і, калі бідончык зісум поўны, малако разлівалася і цякло па бруку. Іншым разам ішлі да прабабкі Аксені, каб яна зашэптвала раны, ці да дзеда Міхася, каб ён залатаваў чаравікі.
Архівы катэгорыі: Другія Саветы
Эх, Пашка, Пашка…
У часы дзяцінства нашых бацькоў, мо ў 40-х, а мо ў 50-х гадах ужо мінулага стагоддзя, экзамены школьнікам трэба было здаваць па заканчэнні кожнага класа. Здаў экзамены — перавядуць у наступны клас, не здаў — будзеш сядзець яшчэ год. (далее…)
Кулянскае вяселле
Некалі іду з вяселля ад Светы Рабкаўцовае (рушніком перавязаны, бо за брата быў, а ў нас братоў, як і сватоў, перавязвалі рушнікамі), а Стальмах Міша сядзіць на лавачцы, курыць, трымаючы ў гэтай сваёй кульці абсечанай папяросу, ды яшчэ здалёку мне сваім хрыплым басішчам, пасміхваючыся, кажа: «Што, Сашка? «Куды ідзеш? — На вяселлё!!! (бадзёра), а «Адкуль ідзеш? — З вя-се-лля… (змучана, нараспеў)»…