У часы дзяцінства нашых бацькоў, мо ў 40-х, а мо ў 50-х гадах ужо мінулага стагоддзя, экзамены школьнікам трэба было здаваць па заканчэнні кожнага класа. Здаў экзамены — перавядуць у наступны клас, не здаў — будзеш сядзець яшчэ год. далей
Кулянскае вяселле
Некалі іду з вяселля ад Светы Рабкаўцовае (рушніком перавязаны, бо за брата быў, а ў нас братоў, як і сватоў, перавязвалі рушнікамі), а Стальмах Міша сядзіць на лавачцы, курыць, трымаючы ў гэтай сваёй кульці абсечанай папяросу, ды яшчэ здалёку мне сваім хрыплым басішчам, пасміхваючыся, кажа: «Што, Сашка? «Куды ідзеш? — На вяселлё!!! (бадзёра), а «Адкуль ідзеш? — З вя-се-лля… (змучана, нараспеў)»…
Да 70-годдзя вызвалення Кулян ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Колькі помню, то заўсёды казалі, што Чырвоная армія прыйшла ў Куляны на Пятра. Але магчыма, што не рыхтык 12-га ліпеня, а 13-га, як падае Савецкае інфармацыйнае бюро (гл. ніжэй). Расказвалі старыя, што немцы адступалі ціха, лютасці ніякай не праяўлялі, наадварот: раздавалі дзецям цукеркі, кармілі кашай. Мыліся — брыліся, адным словам, прыводзілі сябе ў парадак, нікога не чапалі. далей
Биографии воинов-интернационалистов
Материал взят с официального сайта Волковысской районной газеты «Наш час».
Усе смяюцца, і я смяюсё
Калі ўжо загаварыў пра свайго прадзеда МІкалая Гімбара ды пра ягоныя «вясёлыя» гены, што перадаліся наступным пакаленням, то не магу не ўзгадаць і дзеда свайго Антося, з якім гэтаксама, па сведчанні сучаснікаў, засумаваць нікому не даводзілася. далей
І яешні напёк, і дрыгвы наварыў…
Пра свайго прадзеда Гімбара (Мікалая Фёдаравіча Горбача), якога ў канцы чэрвеня 1944 года разам з яшчэ трынадцаццю кулянцамі расстралялі немцы, я ведаю зусім мала. З чатырох маіх прадзедаў ён адзіны, чыйго нават партрэта ці фотаздымка не давялося мне пабачыць. далей
Чатырнаццаць за чатырох. Да 70-годдзя кулянскай трагедыі
Сёлета напрыканцы чэрвеня спаўняецца 70 гадоў з дня, калі блізу вясковых могілак нямецкімі карнікамі былі расстраляныя 14 жыхароў вёскі Куляны.
Памёр апошні кулянец — ветэран Вялікай Айчыннай вайны
Сумная навіна: сёння, 21 чэрвеня 2014 года, у суботу, вечарам стала вядома, што памёр Шура Сцяпанкоў (Аляксандр Сцяпанавіч Горбач, 1923-2014). далей
Кулянскія мікратапонімы
Мікратапонімы — гэта назвы дробных геаграфічных аб’ектаў пэўнай мясцовасці (выганаў, урочышч, лясоў, балот, палёў і т.п.). Упершыню я заняўся кулянскай мікратапаніміяй гадоў дваццаць таму, калі вучыўся на філфаку — задалі мне такую кантрольную працу па беларускай мове. Перапісаў з дапамогай бабы Мані і бабы Клаўдзі ўсё, што можна было, і добра, што захаваў чарнавік. далей
Да 70-годдзя кулянскай трагедыі
Успамін Ядвігі Фамінічны Панасік пра расстрэл у чэрвені 1944 года мірных жыхароў вёскі Куляны нямецкімі карнікамі.


