Кулянцы на фотаздымках 20 — 30-х гадоў мінулага стагоддзя

Прапануем вашай увазе падборку фотаздымкаў 20 — 30-х гадоў ХХ стагоддзя, зробленых за гэтакзваным «польскім часам», пад «прыгнётам панскім». Звычайныя вяскоўцы, сяляне, моладзь пераважна.  далей

Спадчына паланчакоў

Багатасць гістарычнай спадчыны Поланска ў мяне ніколі не выклікала сумневу. Найперш, мабыць, таму, што з дзяцінства я чула розныя цікавыя аповяды пра мінуўшчыну. Але мне таксама выпала дакрануцца да далёкага і таямнічага мінулага – неяк на надворку знайшла старажытную медную манэту. Як выявілася, яна была выбіта ў 1665 годзе пры Яне II Казіміры Вазе, што быў каралём Польскім і Вялікім Князем Літоўскім (ВКЛ) з 1648 па 1668 гады. 

далей

І мяне павіншавалі

Не палічыце, калі ласка, за нясціпласць, але мяне на фэйсбуку сёння так прыгожа павіншаваў з днём нараджэння мой сябар, паэт Аляксей Белы, што хочацца падзяліцца:

 

…А лета надыдзе — махнем у Куляны,
Там ціха, там светла, там глуха…
І ў лесе пад елкай «накрыем паляну»,
І будзем Суміцкага слухаць.
А сёння апошняй лістоты кружэнне…
Алесь, доўгіх год, светлых дзён. З нараджэннем!

Віншуем Наташу Ламанос з днём нараджэння!

Сёння, 14 лістапада, адзначае свой дзень нараджэння Наташа Ламанос (Чак). Шчыра віншуем яе з гэтай нагоды, шлем свае самыя найлепшыя пажаданні: здароўя, шчасця і дабрабыту табе, Наталка, і тваім родным 😉 Няхай цешаць дзеткі сваімі поспехамі! Няхай радуюць блізкія людзі!

Дзякуем, што не забываеш пра свае кулянскія карані і прысутнічаеш на нашым сайце! 

Няхай паспрыяе твайму добраму настрою гэтая прыгожая песня ў выкананні Веранікі Кругловай:

 

Таямніцы поланскай брукаванкі

Наведваючы Поланск упершыню, можна і не здагадацца, што тут некалі была брукаванка. Але яе добра памятаюць мае калені, бо падаць на круглае каменне было балюча. Не раз мы ішлі па брукаванцы ад бабулінай мураванай хаты, што каля поланскай крамы і школы, да прадзеда і прабабкі, што жылі па дарозе на Куляны. Бывала, нясеш у бідонах малако па няроўнай павехні, і, калі бідончык зісум поўны, малако разлівалася і цякло па бруку. Іншым разам ішлі да прабабкі Аксені, каб яна зашэптвала раны, ці да дзеда Міхася, каб ён залатаваў чаравікі.

далей

Парэшткі даўніны

Да нас далучаецца Поланск. Піша Воля Рошчанка: 

Паколькі час рухаецца толькі наперад, мяне заўсёды цікавілі самыя раннія ўспаміны пра свой род. І мне пашчасціла застаць сваіх прадзедаў, дзеда Міхася і бабулю Аксеню Прэдка. Яны жылі ў Поланску, па дарозе, што вядзе да Кулян. А мая бабуля, Маня, і дзед Коля — у хаце насупраць школы. далей

Грыша Прэдкаў памёр

Учора, 14 кастрычніка, яшчэ адным кулянцам на Зямлі стала меньш — памёр Грыша Прэдкаў (Рыгор Андрэевіч Прэдка). Адбылося тое ўжо вечарам, то стала вядомай у Кулянах гэтая сумная навіна адно сёння раніцай.

далей

Хароша карціна!

У нашай сям’і як дзеці, так і дарослыя называлі яго дзед Пан. Не казалі: «Схадзі да дзеда Колі», ці «Дзед Коля прыйшоў». Тым больш не ўжывалася ні пры якай нагодзе ягонае прозвішча Якута, як, да прыкладу, іншых суседзяў: Жур ці Сінкавец — гэтых усё жыццё толькі па прозвішчы і называлі. А ён — проста дзед Пан. Мянушка гэтая, Пан, калі я не памыляюся, засталася яму яшчэ ад бацькі.  далей

Інфляцыя, сэр…

Гэтая анекдатычная гісторыя, цалкам вартая сюжэта камедыйнага фільма, адбылася гадоў можа з дзесяць таму, калі не больш. Але гэта было, ужо як Бальшавік Міша прыбіўся ў прымы да Ліды Хітравае. А тае Ліды ўжо другі год няма на свеце, а Мішы то мо гадоў з пяць — сем няма. І яшчэ адзін галоўны герой гэтае гісторыі — Іван Стаўбунік — гэтаксама спачывае ўжо не першы год… То от і лічэця самыя, калі яно магло быць… далей