Памёр Аўсей

І яшчэ адным кулянцам стала меньш — памёр Аўсей (Уладзімір Сцяпанавіч Горбач). Сёння, 29 кастрычніка, пахавалі.

 

За адзін год адыйшлі двое братоў: у чэрвені не стала самага старэйшага — Шуры, цяпер Валодзі. З чатырох — такіх падобных адзін да аднаго і такіх розных — не засталося ўжо Сцяпанковых ні аднаго. Точанага дык ужо можа гадоў з дзесяць няма, калі не больш, і Фіські гадоў можа з пяць… Усе побач і пахаваныя. Хай зямля ім усім будзе пухам…

Стала меньш у Кулянах і адной сямейнай парай — засталася цётка адна.

Спачуваем.

 

Добавить комментарий