Ні па дзевяць, ні па чом…

Гэтае выслоўе, якое на першы погляд можа падацца абсалютна бессэнсоўным, некалі часта ўжывалася ў гутарках сярод нашай радні па Калачах. Як зойдзе якая размова пра кошты, лічбы, падлікі, асабліва калі ў гэтых падліках ці коштах цяжка разабрацца і дайсці да якога толку, то баба Маня мая (Калачыха), бывала, абавязкова падвядзе такую рысу: «Як наша Волька казала, ні па дзевяць, ні па чом». далей

Дык хто пачаў перастройку?

Пішуць цяпер, што трыццаць гадоў назад Гарбачоў пачаў перастройку: 23 красавіка 1985 года, выступаючы на Пленуме ЦК КПСС, ён заявіў праграму шырокіх рэформ пад лозунгам «паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны». А няпраўда усё. Дакладней, не тое, што каб усё — выступаць то ён выступаў і можа там што і заяўляў, але перастройку пачалі трохі ранней нашы кулянскія бабы. І калі хто забыўся, як гэта было, то я напомню. далей

Раён Пружанскі, край ружанскі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне 1950—60-х гадоў закранула ўсе рэгіёны. Напрыклад, на Брэстчыне толькі да Пружанскага раёна былі далучаны адразу два: Шарашоўскі і Ружанскі. Хоць і мінула больш за паўстагоддзя, аднак былыя раёны захавалі сваю этнаграфічную, архітэктурную адметнасць. Ружанцы па-ранейшаму адрозніваюць сябе ад пружанцаў, а пружанцы ад шарашоўцаў. Гавораць так: пружанцы — палешукі, ружанцы — ліцвіны, а шарашоўцы — дзегцяры. далей

Паланчакі – хто яны?

Цяжка сустрэць паланчака, які б не ганарыўся сваёй малой радзімай. Поланская зямля займае святое месца ў сэрцах тых, хто тут нарадзіўся ці жыў. Але калі глянуць крыху глыбей, то паланчакі даволі разнастайны народ па свайму паходжанню, і ў кожнай сям ҆і ёсць свая гісторыя пра тое, як іх продкі апынуліся ў Поланску. Канешне, я ня ведаю пра усіх паланчакоў, але памятаю некаторыя аповяды пра нашую сям ҆ю. далей

Палец у рот не кладзі

Цётка Аня Войтава за савецкім часам, як ехала ў адпачынак ці на свята якое, часта прывозіла з Мінска каўбасу кшталту дохтарскай. А дохтарская яна там была, ці не, я ўжо не помню. Але была смачная-рассмачная, такое ў Ружанах тады не купіцьмеш, зрэшты, можа, і цяпер гэдык. У вялізных такіх батонах была каўбаса. Як едзе ў адпачынак ці на святы, дык вязе некалькі батонаў. Маці наша была ў спісе «заказчыкаў» таго ласунка, Зося Калядзіная, яшчэ можа хто з радні… далей

У сваёй хатцы…

Некалі, бывала, старыя вечарам летнім збяруцца на лавачцы ды балэкаюць да цямна, успамінаюць нешта, пераказваюць розныя гісторыі. От, здаецца, каб цяпер — не адыходзіў бы! Адно ўключай дыктафон — кніжкі па тых  успамінах ды гісторыйках можна было б пісаць. Памятаю, як адно зайходзіла размова пра перспектыву дажываць старасць у дзяцей, то дзед Мішка наш (Прэдкаў) расказваў заўсёды такую «байку». далей

На ўсё жыццёвы досвед

Дасведчаныя некалі людзі былі, як успамінаю старых — на ўсё ў іх быў жыццёвы досвед, нават па дробязях, пра якія іншы раз, здаецца, і не задумаўся б. далей

Арлёнак

Быў травень 2008-га. Па выхадзе мае кніжкі пра Міхася Забэйду-Суміцкага “Песняй даваў людзям радасць…” землякі прапанавалі зладзіць прэзентацыю гэтага выдання ў Пружанах. Вядома, што з радасцю пагадзіўся: прыемна, калі на малой радзіме шануюць сваіх землякоў (гэта я ў большай ступені адношу да персоны героя кніжкі і зусім трошкі – да персоны яе аўтара). далей

Ткацкія вырабы ў Поланску

Паланчакі (напэўна, як і кулянцы) некалі надавалі вялікае значэнне ткацтву. Нават пры маёй памяці — збяруцца бабулькі і ці палавікі робяць, ці тканіну якую. далей

Куляны і ваколіцы на мапе 1935 года

Цікавую мапу нядаўна паказала мне пастаянная аўтарка нашага сайта Воля Рошчанка. Гэта мапа Польшчы 1935 года, размешчана яна ў інтэрнэце, каму цікава, то паглядзець яе можна ТУТ. Мне ж хочацца звярнуць ўвагу чытача на некаторыя яе фрагменты. далей