У сваёй хатцы…

Некалі, бывала, старыя вечарам летнім збяруцца на лавачцы ды балэкаюць да цямна, успамінаюць нешта, пераказваюць розныя гісторыі. От, здаецца, каб цяпер — не адыходзіў бы! Адно ўключай дыктафон — кніжкі па тых  успамінах ды гісторыйках можна было б пісаць. Памятаю, як адно зайходзіла размова пра перспектыву дажываць старасць у дзяцей, то дзед Мішка наш (Прэдкаў) расказваў заўсёды такую «байку».

 

Была ў аднаго пана служанка, верная, надзейная, бацькам яго яшчэ служыла ды так на службе сваёй і састарылася ў панскіх пакоях. Раз пан кажа:

— Годзе табе! Адслужыла, адпрацавала. Адпачывай ужо. Што я табе магу зрабіць за тваю верную службу, чым магу аддзячыць?

— Ой, — кажа, — паночку, усё жыццё я ў вашых панскіх пакоях, а свайго кутка так і не мела ніколі. От каб мне на старасць ты хоць якую каморачку асобную выдзеліў, калі я ўжо сапраўды зарабіла сваею службаю.

— Добра! Будзе табе каморачка.

І стрымаў слова.

Жыве старая ў той каморачцы. Пажыла трохі, прыйходзіць да пана.

— Што табе?

— Ой, паночку, такі ж каморачка — не тое, гэто ж не свой вугал, усё роўна адчуваю сябе, як не дома. От каб мне, хай сабе маленькую, але сваю хатку, калі пан мае да мяне ласку…

— Ну, хатку, дык хатку — будзе табе і хатка.

Паставіў пан ёй новую хатку. Жыве яна там. А пан адзін вечар думае: дай я пайду падзіўлюся, што ўжо яна там робіць адна, сама сабе. Прыйшоў, дзівіцца пад вакно, бачыць, старая сабе запаліла печку, падкідвае па паленцу дроў, пахаджвае ўзад — упярод паціху, рукі  за сраку залажыўшы, адно папердвае: у адзін бок ідзе — пердне, у другі бок ідзе — зноў пердне.

Вырашыў ён зайсці, адчыняе дзверы, пераступае парог, пытаецца:

— Ну, як табе, бабко, добра ўжо ў сваёй хатцы?

А яна яму дый будзе адказваць:

— Ой, паночку, такі ж як у сваёй хатцы, то добра і мне, і маёй сраццы!

Добавить комментарий