Кулянцы на фотаздымках 20 — 30-х гадоў мінулага стагоддзя

Прапануем вашай увазе падборку фотаздымкаў 20 — 30-х гадоў ХХ стагоддзя, зробленых за гэтакзваным «польскім часам», пад «прыгнётам панскім». Звычайныя вяскоўцы, сяляне, моладзь пераважна. 

 

Сам ведаў не ўсіх, баба Ядзя многіх пазнала (дзякуй за дапамогу Віталю Прэдка!), калі яшчэ хто што падкажа, буду ўдзячны.

 

1s

На здымку стаяць злева направа: першая — Сямак Вольга,  другая — мая баба Маня Калачыха (Сяргеева Марыя Андрэеўна, 1910 — 1992), трэцяя — Марыля Прэдка (па мужу Якута, Цукрыха), сядзіць Марыя Якута (Бздычыха).  Здымак зроблены каля 1927 году.

 

88s

Амаль тая ж кампанія, стаяць злева направа: Марыя Калач (па мужу Сяргеева),  Марыя Якута (Бздычыха), Марфа Жур (Юркава, хата іх стаяла прыблізна, дзе сёння Пашына), Марыя Прэдка (па мужу Якута, Цукрыха); сядзяць: калі не памыляюся, Соня Міхасёва (Мані Газдзяровае маці) і Зіна Качан (па мужу Куніца, Івана Бурдуковага маці). Таксама каля 1927 г.

 

7s

Надзя, Марылі Цукрыхі сястра, мой дзед Мікалай Рыгоравіч Сяргееў (1906 — 1956), Гандзя (Санькі Войтавага сястра), Юрак Канцавы. Здымак зробоены каля 1925 г.

 

6s

А гэта ўжо дзедаў брат Міхаіл Рыгоравіч Сяргееў (1912 — 1988). Здымак зроблены каля 1930 г. Хіба скажаш, што сялянскі хлопец? Паніч!

 

51s

Ён жа, Міхаіл Рыгоравіч Сяргееў, і Аляксандр Андрэевіч Калач (1914 — 1945). Канец 1930-х.

 

50s

Відаць, любіў дзед Мішка «бабачкі». А паліто якое! Ужо не кажу пра ровар…

 

43s

А як вам гэтая паненка? Клаўдзя Андрэеўна Калач (1920 — 2004). Правай рукой апіраецца на парасон (ці, як яна казала, зондзік), не студыйны, свой у сялянкі быў, дажыў да нашых дзён, прасіла яшчэ мяне парамантаваць яго, але неяк адгаварыўся, сказаў, што мадэль даўно знятая з вытворчасці, няма запчастак 🙂

 

93s

Стаяць Лізавета Пятроўна Германовіч (па мужу Прэдка, Букішава, 1918 — 1995) і Сонька Мышачка. Сядзіць Клаўдзя Калач. Напрыканцы 1930-х.

 

92s

Стаіць справа Жэня Якута (Трусіха), сядзіць Сонька Мышачка. Хто пасярэдзіне, не ведаю. напрыканцы 1930-х.

 

89s

Не ведаю гэтых дзяўчат.

40s

І хлопцаў гэтых не ведаю.

41s

Сядзіць на стале Сяргей Куніца (Пасэсар), астатніх не ведаю.

 

42s

Стаяць Віця Шымановіч (?) і Андрэй Прэдка (Таннаў), сядзіць Аляксандр Аляксеевіч Качан (Шурка Лазар).

 

94s

Польскі жолнеж Аляксандр Сідаравіч Шымановіч. Напрыканцы 1930-х.

96s

Ён жа пасля войска. У гады Вялікай Айчыннай быў вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну, не вярнуўся.

 

95s

Марыя Андрэеўна Сяргеева (1910 — 1992) з сынам Аляксеем Мікалаевічам (1932 — 2005) і сваёй маці Еўдакіяй Іванаўнай Калач, у дзявоцтве Пракаповіч (1891 — 1974?).

Добавить комментарий