Та гэдык, Мікалайко? — Та гэдык, Таклюсько…

Бывае ж так, што сустрэліся людзі, перагаварылі нешта ды разышліся. Нічога асаблівага не здарылася, нічога важнага не казалася, ва ўсякім выпадку такога, каб пасля гэтае сустрэчы сто гадоў і больш паўтаралася ды перадавалася з пакаленне ў пакаленне. А яно возьме дый так станецца. далей

Павел Пракапеня. Артыст з Божае ласкі

Займаючыся шмат гадоў даследаваннем жыцця і творчасці спевака Міхася Забэйды-Суміцкага, я неаднойчы сустракаў імя баса-барытона Паўла Пракапені. Прызнацца, да пэўнага часу не звяртаў на гэтае імя асаблівай увагі, пакуль не высветлілася, што Пракапеня — гэтаксакма мой зямляк, з Ружаншчыны, нарадзіўся ў вёсцы Заполле. далей

Ці была ў Кулянах рэчка?

Кожны кулянец на пытанне, пастаўленае ў загалоўку, адкажа вам станоўча. Бо з дзяцінства чулі мы ад старых людзей, што ім “старыя людзі казалі, рэчка была”. А колькі пакаленняў “старых людзей” перадавалі гэтую гістарычную памяць, аднаму Богу вядома. Можа колькі стаяць Куляны, столькі старыя людзі казалі, што яны гэта чулі ад старых людзей. Але ж дыму без агню не бывае, праўда? далей

Яешня і без хлеба смачна…

Рэдка ўжо можна пачуць гэты выраз, мала хто ўжо можа зразумець яго значэнне, і яшчэ меньш знойдзем тых, хто ведае, з чаго яно пайшло… А каб ведаць сэнс гэтага выразу, то трэба ведаць менавіта саму гісторыю яго ўзнікнення. далей