Падаем вашай ўвазе паваенныя фотаздымкі кулянскіх дзяцей (другая палова 1940-х — 1950-я). Пакуль мала, але з часам будзем папаўняць. Дапамагайце.
Браты Міця і Валодзя Сяргеевы (1942 — 2005; 1939 — ?), здымак зроблены у 1948 годзе.
Шкаляры )) Прыблізна каля 1952 году, бо бацька мой з 1944-га, а тут яму гадоў з восем. Дзядзьку свайго пазнаю Міцю Сяргеева (белая галава), Жэніка з Зінкаю. Дапамажэце пазнаць астатніх.
Маня Панасік, Вера Сяргеева, Надзя Сяргеева. Не раней за 1955, бо маці (крайняя справа) была з 1947-га, а тут ёй гадоў пад дзесяць.
Надзя Сяргеева, Надзя Качан, Аня Прэдка, Маня Панасік. Каля 1957 г.