Сёння зноў з архіва, зноў паўдня ўглядаўся ў старажытныя дакументы, вышукваючы нешта пра нашыя Куляны. Аж лоб баліць — гэтак моршчышся пры такой рабоце, напружваешся. Дакументы ж старыя, ды яшчэ пісаныя польскай мовай, ды не сучаснай, ды пісарскімі усякімі рыгізулямі. Быў ужо абрадаваўся, думаў, што зноў пашанцавала, ды нават яшчэ лепш, чым у мінулы раз, «падчапіў добрую рыбіну». А ж не зусім. Я той казаў, падчапіў, пацягнуў, сарвалася. далей
Author Archives: Аляксандр Горбач
Былому дырэктару ААТ «Ружаны-агра» далі 10 гадоЎ
Суд Пружанскага раёна прызнаў былога дырэктара ААТ «Ружаны-Агра» вінаватым у хабарніцтве і прыгаварыў да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Вось які каментарый рэдакцыі «Раённых будняў» даў з гэтай нагоды старшыня суда раёна У.У.Саўчук: далей
Валя Свердлава памерла
Кажуць, учора пахавалі Валю Свердлаву (апошнім часам, мусіць, часцей казалі — Стаўбунікава). Хавалі ў Кулянах, хоць пасля смерці Стаўбуніка яна тут і не жыла. Але ці каля яго пахавалі, ці не — ужо не ведаю гэтага. Можа і каля яго, бо помнік жа яму паставіла з надпісам «дарагому мужу», то было б лагічна. Хоць Валя і логіка — … далей
Сяргеевы: радавод
У архівах знайшоў адзін вельмі цікавы дакумент, які многім кулянцам можа праліць святло на іх радавод. Дакумент датуецца 1906 годам, ён утрымлівае поўны спіс гаспадароў вёскі Куляны, а таксама іх маёмаснае ды зямельнае становішча. У бліжэйшы час спадзяюся яго апублікаваць. Пакуль жа публікую складзены з дапамогай таго дакументу радавод Сяргеевых — маіх продкаў па маці. далей
Знарок не прыдумаеш
За польскімі панамі (да прыходу бальшавікоў у 1939 годзе) у кожным мястэчку было мноства розных яўрэйскіх крамак. А ў тых крамках — чаго адно душа пажадае, як у той песні — «ситец и парча». Абы грошы. З гэтым, што праўда, было цяжэй, але цяпер размова не аб тым. далей
Снова мамин голос слышу…
Як я не стаў барабаншчыкам
Калупаўся во ў інтэрнэце сёння ды выпараў даўнюю-даўнюю песню «Девушка в платье из ситца». І ўспомнілася, як гэтая песня некалі адыграла, можна сказаць, лёсавызначальную ролю ў маім жыцці. далей
Памог бацьку…
Сёння на працы калега адзін паскардзіўся, што баліць усё — спіна, рукі, ногі, бо за выходныя на вёсцы ў бацькоў вялізную гарбіну дроў перарубаў. Кажу: «От, дурны! Трэба было зрабіць, як у нас у Кулянах некалі Піліп». Ну і давялося расказаць ім гэтую гісторыю, што неаднойчы Фіська расказваў сам, не то, што нехта там выдумаў ці прыплёў. далей
Замест брамы — Версаль?
Ружаны запрашаюць усіх на свята пасёлка «Беларускі Версаль», якое мае адбыцца 16 жніўня 2015 г.
100 гадоў бежанству
Кажам цяпер са скрухаю, што яшчэ праз колькі гадоў Куляны будуць зусім пустыя, чалавека не ўбачыш на вуліцы, страшна нават уявіць. А між іншым, такое ўжо было – 100 гадоў таму нашыя продкі вымушаныя былі ўсё пакінуць і выехаць у розныя куткі Расеі, а вёска стаяла гадоў з 6 ці 7 пустая-пусцюткая. далей

