Author Archives: Аляксандр Горбач

Ружаны. Храм во имя Свв. апп. Петра и Павла (1675)

Царква

В сорока пяти километрах северо-восточнее Пружан, в окружении живописных холмов, расположен уютный городской поселок Ружаны. Исследователи считают, что это название произошло от основы «рог» (в значении «угол»), но не исключают связь названия с основой «рус» («росс»). далей

Пасляваенныя дакументы як сведкі эпохі

У архіве нашай сям’і захавалася вельмі шмат розных дакументаў пасляваеннае пары. Думаю, што такія «архівы» ёсць ці не ў кожнай хаце. Людзі, відаць, хутка зразумелі, што ў савецкай сістэме «без бумажкі ты букашка», таму захоўвалі кожную даведку, квітанцыю, іншы раз, здавалася б, нават зусім нязначную паперчыну. Але нават такія, нязначныя, ярка характарызуюць той час, добра паказваюць, як людзі жылі, чым жылі. Таму прапаную вашай увазе невялікую падборку такіх дакументаў. Частка з іх у мяне яшчэ не ўпарадкавана, з часам, думаю, дойдуць рукі і да іх. А пакуль тое, што ёсць. далей

Ні па дзевяць, ні па чом…

Гэтае выслоўе, якое на першы погляд можа падацца абсалютна бессэнсоўным, некалі часта ўжывалася ў гутарках сярод нашай радні па Калачах. Як зойдзе якая размова пра кошты, лічбы, падлікі, асабліва калі ў гэтых падліках ці коштах цяжка разабрацца і дайсці да якога толку, то баба Маня мая (Калачыха), бывала, абавязкова падвядзе такую рысу: «Як наша Волька казала, ні па дзевяць, ні па чом». далей

Дык хто пачаў перастройку?

Пішуць цяпер, што трыццаць гадоў назад Гарбачоў пачаў перастройку: 23 красавіка 1985 года, выступаючы на Пленуме ЦК КПСС, ён заявіў праграму шырокіх рэформ пад лозунгам «паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны». А няпраўда усё. Дакладней, не тое, што каб усё — выступаць то ён выступаў і можа там што і заяўляў, але перастройку пачалі трохі ранней нашы кулянскія бабы. І калі хто забыўся, як гэта было, то я напомню. далей