Жэня Цукрава памерла

+Іванаўна

Сумную вестку атрымаў з Кулян — сёння раніцай памерла цётка Жэня Цукрава (Яўгенія Іванаўна Якута). Нядоўга Місура дзяжурыў, хутка забраў суседку.

Усё, нават сваяка ў Кулянах не засталося, цётка Жэня была апошняй (з маёй бабай Маняй Калачыхай яны былі дваюраднымі сёстрамі, іх бацькі Андрэй і Іван Калачы былі роднымі братамі). Нават падумаць страшна: некалі праз хату былі сваякі, палова Кулян, а сёння па сяле прайдзі — ніводнага сваяка ўжо няма.

Няма ўжо мне ў каго і распытаць што пра маю радню па Калачах, ужо нічога новага не даведаюся і не ўдакладню. Збіраўся-збіраўся яшчэ пагаварыць з Іванаўнай, параспытваць што, ды так і не даехаў, не застаў…

Нават не верыцца…

Вечная памяць. Вечны супакой.

Вельмі спачуваю блізкім.

Адна думка на “Жэня Цукрава памерла


Добавить комментарий