Author Archives: Аляксандр Горбач

Раён Пружанскі, край ружанскі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне 1950—60-х гадоў закранула ўсе рэгіёны. Напрыклад, на Брэстчыне толькі да Пружанскага раёна былі далучаны адразу два: Шарашоўскі і Ружанскі. Хоць і мінула больш за паўстагоддзя, аднак былыя раёны захавалі сваю этнаграфічную, архітэктурную адметнасць. Ружанцы па-ранейшаму адрозніваюць сябе ад пружанцаў, а пружанцы ад шарашоўцаў. Гавораць так: пружанцы — палешукі, ружанцы — ліцвіны, а шарашоўцы — дзегцяры. далей

Палец у рот не кладзі

Цётка Аня Войтава за савецкім часам, як ехала ў адпачынак ці на свята якое, часта прывозіла з Мінска каўбасу кшталту дохтарскай. А дохтарская яна там была, ці не, я ўжо не помню. Але была смачная-рассмачная, такое ў Ружанах тады не купіцьмеш, зрэшты, можа, і цяпер гэдык. У вялізных такіх батонах была каўбаса. Як едзе ў адпачынак ці на святы, дык вязе некалькі батонаў. Маці наша была ў спісе «заказчыкаў» таго ласунка, Зося Калядзіная, яшчэ можа хто з радні… далей

У сваёй хатцы…

Некалі, бывала, старыя вечарам летнім збяруцца на лавачцы ды балэкаюць да цямна, успамінаюць нешта, пераказваюць розныя гісторыі. От, здаецца, каб цяпер — не адыходзіў бы! Адно ўключай дыктафон — кніжкі па тых  успамінах ды гісторыйках можна было б пісаць. Памятаю, як адно зайходзіла размова пра перспектыву дажываць старасць у дзяцей, то дзед Мішка наш (Прэдкаў) расказваў заўсёды такую «байку». далей

На ўсё жыццёвы досвед

Дасведчаныя некалі людзі былі, як успамінаю старых — на ўсё ў іх быў жыццёвы досвед, нават па дробязях, пра якія іншы раз, здаецца, і не задумаўся б. далей

Арлёнак

Быў травень 2008-га. Па выхадзе мае кніжкі пра Міхася Забэйду-Суміцкага “Песняй даваў людзям радасць…” землякі прапанавалі зладзіць прэзентацыю гэтага выдання ў Пружанах. Вядома, што з радасцю пагадзіўся: прыемна, калі на малой радзіме шануюць сваіх землякоў (гэта я ў большай ступені адношу да персоны героя кніжкі і зусім трошкі – да персоны яе аўтара). далей

Куляны і ваколіцы на мапе 1935 года

Цікавую мапу нядаўна паказала мне пастаянная аўтарка нашага сайта Воля Рошчанка. Гэта мапа Польшчы 1935 года, размешчана яна ў інтэрнэце, каму цікава, то паглядзець яе можна ТУТ. Мне ж хочацца звярнуць ўвагу чытача на некаторыя яе фрагменты. далей

Кулянцы на фотаздымках 20 — 30-х гадоў мінулага стагоддзя

Прапануем вашай увазе падборку фотаздымкаў 20 — 30-х гадоў ХХ стагоддзя, зробленых за гэтакзваным «польскім часам», пад «прыгнётам панскім». Звычайныя вяскоўцы, сяляне, моладзь пераважна.  далей

І мяне павіншавалі

Не палічыце, калі ласка, за нясціпласць, але мяне на фэйсбуку сёння так прыгожа павіншаваў з днём нараджэння мой сябар, паэт Аляксей Белы, што хочацца падзяліцца:

 

…А лета надыдзе — махнем у Куляны,
Там ціха, там светла, там глуха…
І ў лесе пад елкай «накрыем паляну»,
І будзем Суміцкага слухаць.
А сёння апошняй лістоты кружэнне…
Алесь, доўгіх год, светлых дзён. З нараджэннем!

Віншуем Наташу Ламанос з днём нараджэння!

Сёння, 14 лістапада, адзначае свой дзень нараджэння Наташа Ламанос (Чак). Шчыра віншуем яе з гэтай нагоды, шлем свае самыя найлепшыя пажаданні: здароўя, шчасця і дабрабыту табе, Наталка, і тваім родным 😉 Няхай цешаць дзеткі сваімі поспехамі! Няхай радуюць блізкія людзі!

Дзякуем, што не забываеш пра свае кулянскія карані і прысутнічаеш на нашым сайце! 

Няхай паспрыяе твайму добраму настрою гэтая прыгожая песня ў выкананні Веранікі Кругловай: