Author Archives: Аляксандр Горбач

Грыша Прэдкаў памёр

Учора, 14 кастрычніка, яшчэ адным кулянцам на Зямлі стала меньш — памёр Грыша Прэдкаў (Рыгор Андрэевіч Прэдка). Адбылося тое ўжо вечарам, то стала вядомай у Кулянах гэтая сумная навіна адно сёння раніцай.

далей

Хароша карціна!

У нашай сям’і як дзеці, так і дарослыя называлі яго дзед Пан. Не казалі: «Схадзі да дзеда Колі», ці «Дзед Коля прыйшоў». Тым больш не ўжывалася ні пры якай нагодзе ягонае прозвішча Якута, як, да прыкладу, іншых суседзяў: Жур ці Сінкавец — гэтых усё жыццё толькі па прозвішчы і называлі. А ён — проста дзед Пан. Мянушка гэтая, Пан, калі я не памыляюся, засталася яму яшчэ ад бацькі.  далей

Інфляцыя, сэр…

Гэтая анекдатычная гісторыя, цалкам вартая сюжэта камедыйнага фільма, адбылася гадоў можа з дзесяць таму, калі не больш. Але гэта было, ужо як Бальшавік Міша прыбіўся ў прымы да Ліды Хітравае. А тае Ліды ўжо другі год няма на свеце, а Мішы то мо гадоў з пяць — сем няма. І яшчэ адзін галоўны герой гэтае гісторыі — Іван Стаўбунік — гэтаксама спачывае ўжо не першы год… То от і лічэця самыя, калі яно магло быць… далей

Эх, Пашка, Пашка…

У часы дзяцінства нашых бацькоў, мо ў 40-х, а мо ў 50-х гадах ужо мінулага стагоддзя, экзамены школьнікам трэба было здаваць па заканчэнні кожнага класа. Здаў экзамены — перавядуць у наступны клас, не здаў — будзеш сядзець яшчэ год. далей

Кулянскае вяселле

Некалі іду з вяселля ад Светы Рабкаўцовае (рушніком перавязаны, бо за брата быў, а ў нас братоў, як і сватоў, перавязвалі рушнікамі), а Стальмах Міша сядзіць на лавачцы, курыць, трымаючы ў гэтай сваёй кульці абсечанай папяросу, ды яшчэ здалёку мне сваім хрыплым басішчам, пасміхваючыся, кажа: «Што, Сашка? «Куды ідзеш? — На вяселлё!!! (бадзёра), а «Адкуль ідзеш? — З вя-се-лля… (змучана, нараспеў)»…

далей

Да 70-годдзя вызвалення Кулян ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Колькі помню, то заўсёды казалі, што Чырвоная армія прыйшла ў Куляны на Пятра. Але магчыма, што не рыхтык 12-га ліпеня, а 13-га, як падае Савецкае інфармацыйнае бюро (гл. ніжэй). Расказвалі старыя, што немцы адступалі ціха, лютасці ніякай не праяўлялі, наадварот: раздавалі дзецям цукеркі, кармілі кашай. Мыліся — брыліся, адным словам, прыводзілі сябе ў парадак, нікога не чапалі. далей

Усе смяюцца, і я смяюсё

Калі ўжо загаварыў пра свайго прадзеда МІкалая Гімбара ды пра ягоныя «вясёлыя» гены, што перадаліся наступным пакаленням, то не магу не ўзгадаць і дзеда свайго Антося, з якім гэтаксама, па сведчанні сучаснікаў, засумаваць нікому не даводзілася. далей

І яешні напёк, і дрыгвы наварыў…

Пра свайго прадзеда Гімбара (Мікалая Фёдаравіча Горбача), якога ў канцы чэрвеня 1944 года разам з яшчэ трынадцаццю кулянцамі расстралялі немцы, я ведаю зусім мала. З чатырох маіх прадзедаў ён адзіны, чыйго нават партрэта ці фотаздымка не давялося мне пабачыць. далей

Чатырнаццаць за чатырох. Да 70-годдзя кулянскай трагедыі

Сёлета напрыканцы чэрвеня спаўняецца 70 гадоў з дня, калі блізу вясковых могілак нямецкімі карнікамі былі расстраляныя 14 жыхароў вёскі Куляны. 

4

далей