Як і абяцаў раней, прадстаўляю вашай увазе яшчэ некалькі судовых спраў па спрэчках кулянцаў, што мелі месца напачатку ХХ стагоддзя, а сёння захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна (ф. 74). далей
Author Archives: Аляксандр Горбач
Закатай губу, альбо адна судовая спрэчка стагадовай даўніны
У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна ў фондзе № 74 захоўваюцца справы па спрэчках паміж сялянамі, што разглядаліся судамі напачатку XX ст. Такіх спрэчак было нямала, бо вынікалі яны, часцей за ўсё, з прыватнай уласнасці на зямлю, якая па тым часе была, як кажуць, асновай усіх асноў. Таму судзіліся брат з братам, сын з бацькам, дзядзька з пляменнікам і г.д. Кожны дбайны больш-меньш гаспадар жадаў захаваць сваю гаспадарку і прыўмножыць, таму змагаўся, як мог, за месца пад сонцам. далей
Мруць кулянцы: няма ўжо ні Пісарчай, ні Валі Тапавае
Пайшлі адна за адною. Адну сёння пахавалі, другую заўтра будуць. Цётка Зося і пры жыцці была вёрткай, і памерці падстроілася так, што толькі ночку падзяжурыць ля брамы ды саступіць варту. далей
Поланск на мапе другой паловы XVI ст.
У папярэднім матэрыяле мы ўжо згадвалі пра мапы, што змешчаныя ў Вялікім гістарычным атласе Беларусі, і адлюстраванне на іх нашай мясцовасці. Прыводзілі мапы, што падаюцца ў 2-м томе гэтага выдання (канец XVIII ст.) і 3-м томе (другая палова XIX ст.). Аднак прапусцілі першы том. далей
Яшчэ раз да пытання адміністратыўна-тэрытарыяльнай прыналежнасці Кулян да XIXст.
Мы ўжо неяк ўздымалі пытанне аб тым, да якога павету належалі нашы Куляны ў часы Вялікага княства Літоўскага, да XIX ст. У пазнейшы перыяд, у часы Расійскай імперыі, Куляны ўжо ў межах Ражанскай воласці Слонімскага павету. Але што так было не заўсёды, мне стала зразумела, калі я не адшукаў ні Кулян, ні Поланска ў сапегаўскім інвентары канца XVI ст. далей
Дзяманстрацыя
Усё паказваюць па тэлевізары гэтымі днямі дэманстрацыі ўсякія, ды мне ось успомнілася, як сваёй суседцы колькі гадоў таму расказвала адна кулянская баба (яшчэ жывая, то не буду казаць, хто, бо, як высветлілася апошнім часам, кулянскія бабы надта ж укурсе таго, што адбываецца на неабдымных прасторах інтэрнэту, і надта іх гэта хвалюе). далей
Сядзібу Дзяконскіх у Пружанскім раёне прадалі з аўкцыёну за 11 тысяч даляраў
Рэшткі шляхецкай сядзібы Дзяконскіх XIX стагоддзя ў Пружанскім раёне прададзеныя на аўкцыёне з паніжэннем пачатковай цаны на 80%, паведаміў карэспандэнту БелТА дырэктар Брэсцкага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці Павел Манько. Шляхецкая сядзіба ў вёсцы Каштанаўка мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Акрамя напаўразбуранага двухпавярховага сядзібнага дома ў яе ўваходзяць будынкі бровара і старожкі. далей
Куляны на мапе 1838 года
Цікавай знаходкай падзялілася сёння са мной Воля Рошчанка — мапай, якая датавана 1838 годам. Усю яе апублікаваць тут немагчыма, таму публікуем толькі фрагмент з нашай мясцовасцю. Але нас больш і не цікавіць, акрамя як нашыя мясціны. далей
Даведка аб зямельным і маёмасным стане гаспадароў в. Куляны ад 29 снежня 1906 г.
Як ні мучылася, але пармерла. Нарэшце маю копію дакумента, якім даўно абяцаў падзяліцца з шырокаю кулянскай грамадою. Дакумент гэты завецца «Справка о земельном и имущественном положении домохозяев крестьян сельского поселеия (селения, выселка, застенка) дер. Куляны Кулянского общества Рожанской волости». Адкапаў я гэтую цікавую рэч у Нацыянальным гістрычным архіве Беларусі ў г. Гродна (ф. 753 в. 1, а.с. 70-74). далей
Гуркі
Успомнілася нешта. Як баба Клаўдзя жыла ў мяне, неяк аднаго разу купілі мы гуркоў свежых. Памыў гурка, нясу ёй: «Бабо, можа гурка будзяця есці?». «Ааа, — кажа, — чаму не? Давай, згрызу». Грызе і апавёдвае.
далей
