Усё паказваюць па тэлевізары гэтымі днямі дэманстрацыі ўсякія, ды мне ось успомнілася, як сваёй суседцы колькі гадоў таму расказвала адна кулянская баба (яшчэ жывая, то не буду казаць, хто, бо, як высветлілася апошнім часам, кулянскія бабы надта ж укурсе таго, што адбываецца на неабдымных прасторах інтэрнэту, і надта іх гэта хвалюе).
Кажа, ездзіла ў Ражану да дохтара. А ён, пакуль мяне глядзець, нешто ўсё піша і піша, та папытаяцца ў мяне нешто, та зноў запісвая. А пасля, палянь, што пытаяцца:
— Бабушка, а кагда ў вас паследні раз была дзяманстрацыя?
Хм… Я кажу:
— А халера яе зная, калі ў нас у сяле паследні раз была тая дзяманстрацыя. Хіба я прыпомню! Гэто, хіба, каб мой Коля, та можа ён сказаў бы, ён і газеты чытая. А мне яно ў галаве, тыя іхнія дзяманстрацыі?..
Але, палянь, знайшоў, пра што пытацца — дохтар…