Успомнілася нешта. Як баба Клаўдзя жыла ў мяне, неяк аднаго разу купілі мы гуркоў свежых. Памыў гурка, нясу ёй: «Бабо, можа гурка будзяця есці?». «Ааа, — кажа, — чаму не? Давай, згрызу». Грызе і апавёдвае.
Некалі, кажа, паехала ў Ражану, парабіла ўсё, што трэба было, купіла, што хацела, і гуркоў рыхтык купіла (сваіх яшчэ ні было). Прыхожу на аўтобусну, а там браціха мая з Поланска, Маня Пісарча сядзіць.
— Што, Клаўдзя, накупляла?
— Ат, тоё-сёё. Гуркоў ось купіла, ўжэ прадаюць. Можа будзяш гурка?
— Та давай!
Узялі па гурку, сядзім, грызем, і яна, браціха, дый будзе казаць:
— А я, Клаўдзя, люблю гуркі: з’ясі — а патом сабе гэдык прыятно адрыгнецца…