Нарэшце дайшлі рукі апублікаваць даведку аб зямельным і маёмасным стане гаспадароў вёскі Уласавічы ад 1906 году. Зноў жа, хачу загадзя звярнуць вашу ўвагу, як шмат тады было агульных прозвішчаў у кулянцаў і ўласаўцаў: Храпавіцкія, Вераб’і, Гарбачы, Якуты, Уласкі, Семакі. Аб чым гэта сведчыць, трохі пазней будзем рабіць высновы, а сёння проста інфармацыя да ведама. далей
Author Archives: Аляксандр Горбач
Даведка аб зямельным і маёмасным становішчы гаспадароў вёскі Поланск ад 14 снежня 1906 г.
Я ўжо публікаваў такую даведку пра кулянцаў, дык вырашыў заказаць у архіве копію ды апублікаваць тую ж інфармацыю і аб паланчаках. Тым болей, што яна будзе цікавай не толькі паланчакам, але і кулянцам — вельмі шмат на той час было ў нас агульных прозвішчаў, як вы заўважыце: Прэдкі, Гарбачы на той час жылі ў Поланску, Сапкі, Храпавіцкія, Качаны, Вераб’і — мы б сказалі, што ўсё кулянскія прозвішчы. Але можаце пераканацца, што гэткія самыя яны былі і палонскія. Трохі пазней такую ж інфармацыю апублікую і пра Уласавічы. далей
Яшчэ раз пра Сяргеевых, якія былі Сяргеямі
Я ўжо неяк пісаў, і можа нават не адзін раз, аб тым, што мае продкі па маці былі калісьці не Сяргеевымі, а Сяргеямі, і выказваў меркаванне, што прозвішча русіфікавалі ім, як былі ў бежанстве ў Расеі (дарэчы, калі старыя расказвалі некалі пра бежанства, яны менавіта так і казалі — у Расеі). Аднак з гэтым сваім меркаваннем я памыліўся — як паехалі яны ў бежанства Сяргеямі, так і вярнуліся адтуль Сяргеямі. далей
Зіма ў Кулянах
Снежань, студзень і люты
Кулянскі тост
Учора мяне павіншаваў на Фэйсбуку з днём нараджэння мой блізкі сябра, паэт Аляксей Белы сваім прыгожым вершыкам. І я падумаў, што гэты вершык можа быць як тост для любога кулянца, таму ахвотна падзялюся з вамі:
Жадаю жыць з каханнем і з любоўю,
І радасцю каб поўніліся дні!
Другі ўжо дзень п’ем за тваё здароўе,
Ты за сябе таксама КУЛЯНІ! далей
У Кулянах пануе панурая восень
Успаміны Клаўдзіі Андрэеўны Калач (1920 – 2004) аб “польскім часе”
Бітва за Альшанку
Сёння раскажу пра яшчэ адну цікавую «зямельную справу», што давялося адшукаць у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна — «Дело Слонимской уездной землеустроительной комиссии по прошению крестьян сельского общества д.д. Шейпяки и Заполье Ружанской вол. Слонимского уезда Алексея Предки и др. об оказании содействия к покупке земли из им. Ольшанка у землевладельца помещика Сегеня» (ф. 87, воп. 1, с. 54). далей


