Author Archives: Аляксандр Горбач
Крамарка
Часам здзіўляе, як сучасная беларускамоўная грамада вышуквае арыгінальныя слоўцы, каб было па-беларуску. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што ў рэдкіх выпадках атрымліваецца даволі ўдала, але іншы раз — самае сапраўднае вычварэнства. І калі яшчэ такія эксперыменты ставяцца з неалагізмамі, то можна лёгка дараваць: мова — жывая з’ява, яна прыме тое, што ёй пасуе, што добра кладзецца на яе фанетычныя, арфаэпічныя нормы, а непатрэбнае ёй адкіне як чужароднае. Але калі беларускамоўныя «дзеці асфальту», з тых, што ўжо не мелі па вёсках бабуль, а з нацыянальнай літаратурнай класікай знаёмыя толькі на ўзроўні школьнай праграмы, пачынаюць «прыдумваць ровар», робіцца крыўдна за мову і за яе першастваральніка. далей
Лістапад
Левась аб’явіўсё
Іду ўчора ранкам з Паплаўкі, нясу яблыкі, яшчэ тут каля Рыбаковых, адно гляжу — з-за гары высоўваецца нечыя постаць і сунецца мне насустрач, шоргаючы нагамі па тым, што засталося ад армянскага асфальту. Што за халера?!. Хто гэто можа быць?.. Там жа і людзей тых паўтара чалавека на ўсё сяло. Няўжо Левась?.. Здаецца ён. Столькі часу ні слыху, ні дыху, нават не ведалі, ці жывы, і на табе! далей
Жнівень
А што тут яшчэ рабіць?.. (фотафакт)
Журналісты непісьменныя ці проста невукі?
На беларускамоўных інтэрнэт-рэсурсах у розных інфармацыйных матэрыялах даволі часта трапляе слова «непісьменны» як адпаведнік расейскага «неграмотный». Вось і сёння чытаю, як беларускамоўны юрыст абураецца адказам адной чыноўніцы на ягоны зварот: «Гэты адказ абсалютна непісьменны з юрыдычнага пункту гледжання…». Хм, напісаны на паперы адказ — непісьменны… Абы што… Ніколі не пагаджуся з такой логікай ні як юрыст, ні як філолаг. Але галоўнае, як чалавек, што нарадзіўся і вырас у вёсцы. далей
Дурня трэба навучыць… (16+)
Даўно збіраўся расказаць гэтую смешную гісторыю, што некалі чуў ад бабы Клаўдзі, як жыла ў мяне. Гісторыя даўняя, было яно недзе за польскім часам, і ці можа сёння хто нават з самых старых згадаць гэта, невядома. далей
Пошукавая сістэма «Дапаможнік» — база для пошуку продкаў
Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі (БелНДЦЭД) выклаў у адкрыты доступ пошукавую сістэму «Дапаможнік», якая разлічана на тых, хто вядзе пошук продкаў, што жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пошукавая сістэма дапаможа такую інфармацыю знайсці ці ўдакладніць.
далей
Змяніўся расклад руху кулянскага аўтобуса
З сённяшняга дня дзейнічае новы расклад руху аўтобуса Ружаны — Куляны — Ружаны. далей



