Замест брамы — Версаль?

Ружаны запрашаюць усіх на свята пасёлка «Беларускі Версаль», якое мае адбыцца 16 жніўня 2015 г.

версаль1

У праграме:

Пляцоўка цэнтра культуры і вольнага часу

11.00 — 13.00 — «Ружаны вачамі дзяцей», конкурс малюнка на асфальце.

Ружанскі палац

11.00 — 20.00 — правядзенне экскурсій па экспазіцыях музея і г.п.Ружаны;

11.00 — 15.00 — раённы этап сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла»;

15.00 — 17.00 — свята пасёлка  Ружаны;

17.00-18.30 — святочны канцэрт з удзелам калектываў Пружаншчыны;

18.30 — 20.00 — гульнёва-забаўляльная праграма;

20.00-22.00 — канцэрт «Маладзёжная суполка»;

22.00 — святочны феерверк.

З 11.00 гадзін будуць працаваць выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці, выязны гандаль, атракцыёны.

Раней паведамлялася, што фестываль «Ружанская брама», які ладзіцца на тэрыторыі Ружанскага палацавага комплексу з 2011 года, як правіла, у пачатку чэрвеня, на гэты раз знаходзіцца пад пагрозай зрыву — у бюджэце бракуе фінансаў. Тады ж пісалі, што мерапрыемства калі і адбудзецца, то не раней жніўня.

Аднак, відаць, у гэтым годзе «Ружанскую браму» вырашылі замяніць таннейшым «Беларускім версалем» — святам пасялковага масштабу.

Добавить комментарий