Мы ўжо неяк ўздымалі пытанне аб тым, да якога павету належалі нашы Куляны ў часы Вялікага княства Літоўскага, да XIX ст. У пазнейшы перыяд, у часы Расійскай імперыі, Куляны ўжо ў межах Ражанскай воласці Слонімскага павету. Але што так было не заўсёды, мне стала зразумела, калі я не адшукаў ні Кулян, ні Поланска ў сапегаўскім інвентары канца XVI ст. далей
Дзяманстрацыя
Усё паказваюць па тэлевізары гэтымі днямі дэманстрацыі ўсякія, ды мне ось успомнілася, як сваёй суседцы колькі гадоў таму расказвала адна кулянская баба (яшчэ жывая, то не буду казаць, хто, бо, як высветлілася апошнім часам, кулянскія бабы надта ж укурсе таго, што адбываецца на неабдымных прасторах інтэрнэту, і надта іх гэта хвалюе). далей
Сядзібу Дзяконскіх у Пружанскім раёне прадалі з аўкцыёну за 11 тысяч даляраў
Рэшткі шляхецкай сядзібы Дзяконскіх XIX стагоддзя ў Пружанскім раёне прададзеныя на аўкцыёне з паніжэннем пачатковай цаны на 80%, паведаміў карэспандэнту БелТА дырэктар Брэсцкага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці Павел Манько. Шляхецкая сядзіба ў вёсцы Каштанаўка мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Акрамя напаўразбуранага двухпавярховага сядзібнага дома ў яе ўваходзяць будынкі бровара і старожкі. далей
Куляны на мапе 1838 года
Цікавай знаходкай падзялілася сёння са мной Воля Рошчанка — мапай, якая датавана 1838 годам. Усю яе апублікаваць тут немагчыма, таму публікуем толькі фрагмент з нашай мясцовасцю. Але нас больш і не цікавіць, акрамя як нашыя мясціны. далей
Даведка аб зямельным і маёмасным стане гаспадароў в. Куляны ад 29 снежня 1906 г.
Як ні мучылася, але пармерла. Нарэшце маю копію дакумента, якім даўно абяцаў падзяліцца з шырокаю кулянскай грамадою. Дакумент гэты завецца «Справка о земельном и имущественном положении домохозяев крестьян сельского поселеия (селения, выселка, застенка) дер. Куляны Кулянского общества Рожанской волости». Адкапаў я гэтую цікавую рэч у Нацыянальным гістрычным архіве Беларусі ў г. Гродна (ф. 753 в. 1, а.с. 70-74). далей
Кулянцы ў бежанстве
У студзені 1916 года аддзелам па уладкаванню бежанцаў Усерасійскага Земскага і Гарадскога саюзаў быў выдадзены першы спісак дзяцей-бежанцаў, сірот і страціўшых бацькоў. У сакавіку 1916 года выйшаў з друку другі спіс. Органы самакіравання стваралі для іх прытулкі (усяго каля 90). У першы спіс увайшлі дзеці, што прайшлі праз Маскву і тут багата дзяцей с Пружаншчыны. Сустракаюцца і нашыя кулянцы. Дадам, што назвы пісаліся са слоў дзяцей, таму магчымы памылкі. далей
Гуркі
Успомнілася нешта. Як баба Клаўдзя жыла ў мяне, неяк аднаго разу купілі мы гуркоў свежых. Памыў гурка, нясу ёй: «Бабо, можа гурка будзяця есці?». «Ааа, — кажа, — чаму не? Давай, згрызу». Грызе і апавёдвае.
далей
Кулянская Антлантыда
Сёння зноў з архіва, зноў паўдня ўглядаўся ў старажытныя дакументы, вышукваючы нешта пра нашыя Куляны. Аж лоб баліць — гэтак моршчышся пры такой рабоце, напружваешся. Дакументы ж старыя, ды яшчэ пісаныя польскай мовай, ды не сучаснай, ды пісарскімі усякімі рыгізулямі. Быў ужо абрадаваўся, думаў, што зноў пашанцавала, ды нават яшчэ лепш, чым у мінулы раз, «падчапіў добрую рыбіну». А ж не зусім. Я той казаў, падчапіў, пацягнуў, сарвалася. далей
Былому дырэктару ААТ «Ружаны-агра» далі 10 гадоЎ
Суд Пружанскага раёна прызнаў былога дырэктара ААТ «Ружаны-Агра» вінаватым у хабарніцтве і прыгаварыў да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Вось які каментарый рэдакцыі «Раённых будняў» даў з гэтай нагоды старшыня суда раёна У.У.Саўчук: далей
Валя Свердлава памерла
Кажуць, учора пахавалі Валю Свердлаву (апошнім часам, мусіць, часцей казалі — Стаўбунікава). Хавалі ў Кулянах, хоць пасля смерці Стаўбуніка яна тут і не жыла. Але ці каля яго пахавалі, ці не — ужо не ведаю гэтага. Можа і каля яго, бо помнік жа яму паставіла з надпісам «дарагому мужу», то было б лагічна. Хоць Валя і логіка — … далей
