Сяргеевы: радавод

У архівах знайшоў адзін вельмі цікавы дакумент, які многім кулянцам можа праліць святло на іх радавод. Дакумент датуецца 1906 годам, ён утрымлівае поўны спіс гаспадароў вёскі Куляны, а таксама іх маёмаснае ды зямельнае становішча. У бліжэйшы час спадзяюся яго апублікаваць. Пакуль жа публікую складзены з дапамогай таго дакументу радавод Сяргеевых — маіх продкаў па маці. далей

«Саксоніць» — ці казалі так вашыя родныя?

Бывала, ляжалі мы вечарам у ложках у поланскай хаце. Цёмна на двары, і цёмна ў хаце. Павейкі цяжкія, хочацца спаць, і ты ўжо толькі напалову ў гэтым свеце. Толькі мой малодшы брат усё распавядае пра нешта. А спаць так хочацца, што словы нават балюча чуць. І тады баба Маня казала:
— Юра, годзе саксоніць, спі давай.
Памятаю гэтае слова «саксоніць», якое быццам бы значыць размаўляць праз сон ці перад сном, але я яго больш анідзе ня чула. Ці казалі так вашыя родныя?

Знарок не прыдумаеш

За польскімі панамі (да прыходу бальшавікоў у 1939 годзе) у кожным мястэчку было мноства розных яўрэйскіх крамак. А ў тых крамках — чаго адно душа пажадае, як у той песні — «ситец и парча». Абы грошы. З гэтым, што праўда, было цяжэй, але цяпер размова не аб тым. далей

Балахоўцы — ад Пінска да Поланску

Я раней пісала, што ў Поланск у 1920-х прыехаў жыць Балаховец (Іван Стаўбунік). Яго адкупіла польская ўлада і надзяліла зямлю непадалёк ад нашай хаты. Мы ня вядаем дакладна, адкуль ён прыехаў, але, мяркуем, нашым чытачам будзе цікавым ніжэй пададзены матэрыял пра змаганні арміі Булак-Балаховіча на Палессі.

 

далей

Памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

У гэтую пору шмат беларусаў памінаюць продкаў, а таксама ўшаноўваюць тых, хто згінуў ці пацярпеў у машыне сталінскіх рэпрэсіяў – каля 600 тысячаў жыхароў Беларусі. Сярод іх ёсць і нашыя былыя землякі. далей

Як я не стаў барабаншчыкам

Калупаўся во ў інтэрнэце сёння ды выпараў даўнюю-даўнюю песню «Девушка в платье из ситца». І ўспомнілася, як гэтая песня некалі адыграла, можна сказаць, лёсавызначальную ролю ў маім жыцці. далей

Памог бацьку…

Сёння на працы калега адзін паскардзіўся, што баліць усё — спіна, рукі, ногі, бо за выходныя на вёсцы ў бацькоў вялізную гарбіну дроў перарубаў. Кажу: «От, дурны! Трэба было зрабіць, як у нас у Кулянах некалі Піліп». Ну і давялося расказаць ім гэтую гісторыю, што неаднойчы Фіська расказваў сам, не то, што нехта там выдумаў ці прыплёў. далей

100 гадоў бежанству

Кажам цяпер са скрухаю, што яшчэ праз колькі гадоў Куляны будуць зусім пустыя, чалавека не ўбачыш на вуліцы, страшна нават уявіць. А між іншым, такое ўжо было – 100 гадоў таму нашыя продкі вымушаныя былі ўсё пакінуць і выехаць у розныя куткі Расеі, а вёска стаяла гадоў з 6 ці 7 пустая-пусцюткая. далей