Кулянскі тост

Учора мяне павіншаваў на Фэйсбуку з днём нараджэння мой блізкі сябра, паэт Аляксей Белы сваім прыгожым вершыкам. І я падумаў, што гэты вершык можа быць як тост для любога кулянца, таму ахвотна падзялюся з вамі:

 

Жадаю жыць з каханнем і з любоўю,

І радасцю каб поўніліся дні!

Другі ўжо дзень п’ем за тваё здароўе,

Ты за сябе таксама КУЛЯНІ! далей

Бітва за Альшанку

Сёння раскажу пра яшчэ адну цікавую «зямельную справу», што давялося адшукаць у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна — «Дело Слонимской уездной землеустроительной комиссии по прошению крестьян сельского общества д.д. Шейпяки и Заполье Ружанской вол. Слонимского уезда Алексея Предки и др. об оказании содействия к покупке земли из им. Ольшанка у землевладельца помещика Сегеня» (ф. 87, воп. 1, с. 54). далей

Поланск – Наваградзкая вёска?

Поланск нам вядомы, як вёска ў Брэсцкай вобласці, але ці ведалі Вы, што за час свайго існавання Поланск правёў найбольш часу ў сладзе Наваградзкай адміністратыўнай адзінкі, дзе старажытны Наваградак быў центрам? У Наваградзкім ваяводзтве Поланск правёў амаль 250 год, далей у Гродзенскай губерні – 116 год, у той час, як у складзе Брэсцкай вобласці – пакуль каля 90 год, што з҆яўляецца кароткім перыядам ў гістарычным кантэскце Поланска. далей

За што судзіліся кулянцы напачатку ХХ ст.

Як і абяцаў раней, прадстаўляю вашай увазе яшчэ некалькі судовых спраў па спрэчках кулянцаў, што мелі месца напачатку ХХ стагоддзя, а сёння захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна (ф. 74). далей

Закатай губу, альбо адна судовая спрэчка стагадовай даўніны

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна ў фондзе № 74 захоўваюцца справы па спрэчках паміж сялянамі, што разглядаліся судамі напачатку XX ст. Такіх спрэчак было нямала, бо вынікалі яны, часцей за ўсё, з прыватнай уласнасці на зямлю, якая па тым часе была, як кажуць, асновай усіх асноў. Таму судзіліся брат з братам, сын з бацькам, дзядзька з пляменнікам і г.д. Кожны дбайны больш-меньш гаспадар жадаў захаваць сваю гаспадарку і прыўмножыць, таму змагаўся, як мог, за месца пад сонцам. далей

Мруць кулянцы: няма ўжо ні Пісарчай, ні Валі Тапавае

Пайшлі адна за адною. Адну сёння пахавалі, другую заўтра будуць. Цётка Зося і пры жыцці была вёрткай, і памерці падстроілася так, што толькі ночку падзяжурыць ля брамы ды саступіць варту. далей

Поланск на мапе другой паловы XVI ст.

У папярэднім матэрыяле мы ўжо згадвалі пра мапы, што змешчаныя ў Вялікім гістарычным атласе Беларусі, і адлюстраванне на іх нашай мясцовасці. Прыводзілі мапы, што падаюцца ў 2-м томе гэтага выдання (канец XVIII ст.) і 3-м томе (другая палова XIX ст.). Аднак прапусцілі першы том.  далей