У нашае бабы Мані Калачыхі заўсёды стаяў на стале хлебны квас у трохлітровіку. Рэцэпт быў не мудроны: хлебныя скарынкі, вада, цукар — вось і ўсе, як сёння сказалі б, інгрэдыенты. Квас адпівалі — далівалі вады, падсыпалі цукру, пастаіць трохі, дый зноў табе квас. Баба Клаўдзя нейкі час гэтаксама яго ставіла, яле ж яна на ўсім «эканомічыла» (яе выраз), бо была скупаватая, як у нас у Кулянах сказалі б, зазроная, цукру шкадавала ў той квас, то ён у яе быў дзікаваты, ніхто яго не любіў. А бабін Манін быў смачны, мягенькі, хоць іншы раз, як п’еш са слоіка, то ў нос дасць добра сваім спецыфічным водарам. далей
Author Archives: Аляксандр Горбач
Яшчэ не залатая, але ўжо восень…
Пекары паняволі
Рабіў пышкі з чорнымі ягадамі, як некалі нашыя бабулі рабілі. Ну, не зусім у мяне такія атрымліваюцца, як па праўдзе, але не пра тое цяпер. Гісторыю адну ўспомніў, якую некалі чуў ці то ад бабы Мані, ці то ад бабы Клаўдзі, от ужо добра не помню нават, ад каторае. далей
З Днём Перамогі, кулянцы!
Часцей, часцей прыпамінай…
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, –
Каб над зямлёй, што млела ў ранах,
Плыў гэты сіні-сіні ранак,
Цвіў гэты белы-белы май, –
Часцей, мой друг, прыпамінай!
Прыпамінай часцей, мой друг,
Імёны тых, што ўсё зрабілі –
Вышэй усіх тваіх заслуг,
Што, як і ты, да слёз любілі
Маністы ўвосень на рабіне
І ў ліпкіх смолках майскі луг, –
Не забывай пра іх, мой друг!..
Ніл ГІЛЕВІЧ
Без хітрыкаў
Было вяселле Колі Гімбаравага (Духа). Дый танцы ў клубе былі, як заўсёды. І бабы папрыходзілі ў клуб, як заўсёды, падзівіцца на танцы. Усё было, як заўсёды, акрамя, праўда, аднаго — якраз Бздычыха памерла, хавалі на другі дзень вяселля. То пакуль яе міма клуба правозілі на могілкі, трохі прыціхла тая музыка, а як правезлі дый аддалілася жалобная працэсія, якраз адсапліся з большага за гэты час вясельнікі, дый далей у танцы. Што ты зробіш — вяселлё е вяселлё. далей
Кулянскія прозвішчы
Даўно збіраўся зрабіць такое даследаванне кулянскіх прозвішчаў, але ж усё часу не стае. Ну, і вядома, што ўсё самае важнае робіцца ў самы непадыходзячы для гэтага час. Адным словам, пакуль зробім у гэтым накірунку хоць першы крок. Сабраў я ўсе прозвішчы кулянцаў, што сустракаліся мне ў якіх дакументах старых, і што жылі ў Кулянах. Праўда, не чапаў ужо тых, каго нейкім незразумелым ветрам заносіла да нас на пару гадоў пры нашай памяці — хіба скажаш, што яны кулянцы? А свой спіс я рабіў і праўда па такім прынцыпе, што пра гэтых людзей маглі сказаць: о, глянь, куляняц! Вельмі прашу не крыўдаваць, калі забыўся каго. Падкажэце і адразу дабаўлю. далей
Рыгізуля
Баба Клаўдзя наша, як яшчэ была відушча, кожны раз прыгадвала свайго Васілінчыка, калі пры ёй пачыналася кіно якое Мосфільма. далей
Сёння маёй бабе Клаўдзі было б 100 гадоў
Нарадзілася наша Клаўдзя Андрэеўна Калач рыхтык у гэты дзень, 20 сакавіка, 1920 г. у Разанскай губерні, дзе сям’я была ў бежанстве. Пражыла 84 гады, пяць апошніх — у мяне, бо сляпой трэба было дажываць свой век, навобмацак хадзіць.
А так лёс пакідаў па свеце, іншы раз, як стане ўспамінаць: «У Германіі была, у Расеі была. І дзе я адно ні была — хіба ў воўчуй сраццы… У Мінску жыла, і прыпіска была мінская, та не, некае халеры паперло ў гэтыя Куляны, каб яны праваліліся… А цяпер яшчэ трэба ў Баранавічах сядзець на этажах…».
Артыска была, спяваць надта любіла. Каб пры лепшым раскладзе лёсу, можа і патрапіла б хоць у калектыў які творчы. Але колькі такіх артыстак і артыстаў было адно ў Кулянах!..
Вандроўка
От люблю я гэтую песню Баранавіцкага гурта вандроўных музыкаў «Фэст»:
Коляды
Было тры Каляды: пераша — Ражаство Хрыстово, другая — Новы год (Шчодры) і трэця Каляда — Крашчэннё.


