Куляны, як вядома, згарэлі ў першыя дні вайны. Да зімы людзі паспелі зямлянкі хоць нейкія парабіць, дый гэтак і перазімавалі, а некаторыя то і не адну зіму. Зямлянку, вядома што, было зрабіць лягчэй, чым паўнавартасную хату. Аднак вайна-вайною, але жыццё, як той казаў, ідзе сваім шляхам і сваім парадкам: людзі паміраюць і нараджаюцца, кахаюцца і жэняцца. Гэтую хаду жыцця не спыніць – так прырода захацела, як пісаў паэт. далей
Author Archives: Аляксандр Горбач
Хароша, чыста…
Адна кулянская цётка за нешта прастаўлялася трактарысту, ці, як кажуць у нас у Кулянах, адгоджвалася. Можа калі якія картоплі з сотак прывёз, ці яшчэ што. Можа і авансам нават чарку трэба было наліць — калі трактарыст просіць, то дзе ты адмовіш, чалавек жа патрэбны. далей
Івана Стальмаха пахавалі сёння
Сем вяселляў у адзін дзень — во былі часы!
Перабіраю свае выпіскі з метрычных кніг Ружанскай Петрапаўлаўскай царквы, што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна, ды натыкнуўся во на цікавы факт: 14 мая 1912 года (па старым стылі) тут было абвенчана 16 пар, у тым ліку ў гэты дзень пабраліся шлюбам сямёра кулянцаў. Пры гэтым адна пара была цалкам кулянская, астатнія — толькі малады ці маладая з Кулян. Але ж вяселле то рабілі ўсе. Уяўляеце, няхай не за адзін дзень, а за два — сем вяселляў у сяле! далей
Вясна ідзе — красу нясе
Маё фота-паляванне
Дзе некалі па Камарысе пасвіліся гусі ды індыкі, сёння шпацыруюць журавы. Але блізка да іх не падыйдзеш — шух-шух і паляцелі, ды яшчэ накрычаць на цябе.
Помогите найти собаку!
Яшчэ раз пра Агароднік
Не так даўно я тут дзяліўся сваёй «знаходкай» — рэвізскай сказкай ад 1816 года, дзе між нашых вёсак — Куляны, Поланск, Заполле, Уласавічы — натрапіў на вёску Агароднік з палонскімі прозвішчамі. І мы тут ламалі галаву, дзе той Агароднік мог быць — ці гэта некалі так называлася частка Поланска, ці яшчэ якая мара. Што мы — нават бабу Насцю Жураву змусіў я паламаць галаву над гэтым Агароднікам. Думала-думала, кажа: «Ні помлю я, каб гэдык казалі». Яно і праўда, каб так называлася частка Поланска, ніхто са старых не помніць. Тады што? далей
Верасень, а ў Зеляневічах зацвіў каштан
Рэвізская сказка ад 1816 г. аб жыхарах вёскі Куляны — скан
Абяцаў некалькі месяцаў таму выкласці сканы рэвізскай сказкі аб нашых далёкіх продках, што жылі ў Кулянах аж у 1816 годзе, — выконваю. Знаёмцеся са свімі прапрапрадзедамі і прапрапрабабулямі 🙂 Арыгінал, нагадаю, захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве ў г. Гродна (ф. 24. воп. 7. спр. 467, арк. 117 — 122). Прама з чытальнай залы архіва раблю публікацыю, бо некаторыя, я так мяркую, ужо зачакаліся. далей





