Маё фота-паляванне

Дзе некалі па Камарысе пасвіліся гусі ды індыкі, сёння шпацыруюць журавы. Але блізка да іх не падыйдзеш — шух-шух і паляцелі, ды яшчэ накрычаць на цябе.

А як ідзеш у Абруб, то бойся наступіць на зайца, тым больш з сённяшнімі законамі суровымі. Можа тыя зайцы і сталі такія смелыя, ведаючы, як іх абараняе закон…

 

 

А выйдзеш за трэція бярозкі — пасуцца дзікія козкі.

 

Пойдзеш у Лозы — і там козы.

 

От каго можна сфатаграфаваць блізка, дык гэта вожык. Здаецца, ён нават пазіруе.

 

А яшчэ ледзь не на самы надворак да мяне  прыходзіў алень. Але было цёмна, таму фота не атрымалася. І ліса прыходзіла, але яна хітрая — не далася сфатаграфаваць.

Добавить комментарий