Баба Клаўдзя наша, як яшчэ была відушча, кожны раз прыгадвала свайго Васілінчыка, калі пры ёй пачыналася кіно якое Мосфільма.
Кажа, бывало, вечарам сядзімо, глядзімо цілівізар. Як адно стануць гэто о паказваць, так мой Ёзік ні праміне, каб сказаць:
— Мусі, Клаўдзя, неко харошо кіно будзя, калі гэту рыгізулю паказваюць…
Эмблема Мосфільма з выявай скульптуры «Рабочы і Калгасніца» успрымалася нечаму старым як знак якасці, марка.
Цяпер я кожны раз, як бачу гэту рыгізулю, успамінаю і дзеда Ёзіка, і бабу Клаўдзю. А іншы раз і кажу да сваіх, як той дзед Ёзік: «Мусі неко харошо кіно будзя…». Нават, калі бачу рыгізулю «COLUMBIA PICTURES» ці «20TH CENTURY FOX».
Дзед Ёзік Васілінчык быў фокусны чалавек, цікавы! Трэба неяк пра яго напісаць асобна, даўно збіраюся, ды ўсё рукі не даходзяць.