Author Archives: Аляксандр Горбач

Аўсяны кісель

Пры сённяшнім асартыменце прадуктаў у крамах, калі круглы год даступныя свежыя садавіна і гародніна, прадаюцца ў выглядзе паўфабрыкатаў вегетарыянскія катлеты і нават посны маянэз, што ні кажэце, а для тых, хто трымаецца пастоў, вялікае праблемы з ежай няма. Нашы продкі некалі такога выбару не мелі, іх рацыён быў куды скуднейшы і ў звычайны час, а тым больш у пост. Не ведаю, як дзе, а ў нас у Кулянах адной з самых частых страў пад час посту быў аўсяны кісель. далей

Крэкаць

Гэтак некалі ў нас на мясцовым дыялекце казалі старыя людзі на бездарожжа — крэкаць. Але на маёй памяці ў Кулянах гэткае крэкаці, як сёння, можа і не было. Загуменская дарога некалі была лепшая, чым сёння па вёсцы.  А зрабілі гэтую крэкаць літаральна за пару дзён МАЗы ды трактары мясцовае гаспадаркі «Ружаны-Агра» — пачаліся вясновыя палявыя работы.  далей

На табе!

Некалі прыехаў дадому, маці расказвае навіны, што ў Кулянах ды ў ваколіцы новага-цікавага. Ды, во, кажа, Рая Клосава ляжала ў бальніцы ў Ружанах дый расказвала тут нам, смяяліся. далей

З Новым годам і Калядамі!

Дарагія землякі!

Шчыра віншуем вас з надыходзячымі святамі — Новым годам і Калядамі!

Няхай 2021-ты прынясе нам усё толькі самае найлепшае! Шчасця, здароўя і дабрабыту ўсім!

 

«Почти как взлетная полоса». Что думают зельвенцы об обновленном участке дороги на Ружаны

Вопрос об асфальтировании участка автодороги Р-50 Мосты-Зельва-Ружаны за д. Запрудье жителей Зельвенского района беспокоил долгое время. Необходимость ремонта именно этой транспортной артерии активно обсуждалась на областном и местном уровнях еще в 2018-м. Обоснованность реконструкции на приграничье двух областей была очевидна. Но с оглядкой на другие объекты в стране участок республиканской дороги Р-50 в рамках госпрограммы по развитию и содержанию автодорог Беларуси внесли в план на 2020 год. После ремонта обновленный участок в 3,6 км улучшил сообщение между Зельвенским и Пружанским районами, а значит, соединил еще одним прочным путем Гродненщину и Брестчину. Довольны ли зельвенцы результатом реконструкции, узнавала корреспондент газеты «Праца». далей

У Поланску аднавілі мемарыяльную калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая

Ружанскі сельвыканкам паведаміў, што ў Поланску ідзе аднаўленне-рэканструкцыя мемарыяльнай калоны, прысвечанай Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 года. Між іншым, калі хто не ведае, гэта была першая ў Еўропе і другая ў свеце (пасля амерыканскай) канстытуцыя. далей