На табе!

Некалі прыехаў дадому, маці расказвае навіны, што ў Кулянах ды ў ваколіцы новага-цікавага. Ды, во, кажа, Рая Клосава ляжала ў бальніцы ў Ружанах дый расказвала тут нам, смяяліся.

Разам з ёю ў палаце ляжала адна баба з Загалічаў. Нешта ў яе з жыватом было, нейкія нелады.

Прыйшоў Вакуліч на абход. Давай аглядаць тую загаліцкую цётку, жывот ёй пальпіраваць. Мацаў-мацаў,  неяк націснуў там так, што ў тае знянацку газы вырваліся, дый добра так, гучна бабахнула, на ўсю палату. Ды як ускрыкне:

— О, на табе!

А доктар, доўга не думаючы, кажа:

— Сабе вазьмі!

Развярнуўся ды пайшоў з палаты.

Добавить комментарий