Жанчыны вёсак беларускіх, вам
Я кланяюся ўклонам самым нізкім —
За кожную іскрынку хараства,
Што ззяе ў слове, ад калыскі блізкім.
Пачуеш вас, не зманеных маной, —
І весялей глядзіш у твар эпохі.
Дык пасядзіце ж, любыя, са мной,
Пагаманіце, пагукайце трохі…
Ніл ГІЛЕВІЧ.