У Поланску аднавілі мемарыяльную калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая

Ружанскі сельвыканкам паведаміў, што ў Поланску ідзе аднаўленне-рэканструкцыя мемарыяльнай калоны, прысвечанай Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 года. Між іншым, калі хто не ведае, гэта была першая ў Еўропе і другая ў свеце (пасля амерыканскай) канстытуцыя.

 

Напрыканцы 18 стагоддзя нашыя землі яшчэ былі ў складзе Рэчы Паспалітай. Таму ў міжваенны час палякі такіх калон паставілі тут шмат дзе (напэўна, як і ў самой Польшчы). Мне Жур казаў некалі, што была такая калона і ў Кулянах, на могілках — там і цяпер яшчэ заўважна, што нейкая пабудова была, каб раскапаць, то можа яшчэ і падмурак знойдзецца.  Цікава, чаму яна не ўцалела хоць бы так, як палонская, каму трэба было яе да аснавання знішчыць… Мабыць, бальшавікам — тым нічога святога не было, а ўжо што казаць пра Канстытуцыю Рэчы Паспалітай. Палонскую клубам закрылі ад дарогі, нікому ў вочы не кідалася, то ўцалела. А кулянская была якраз на заходнім ускрайку могілак, яе было добра бачна з дарогі — напэўна «акцявістам» муляла зрок…

Сельвыканкам паведамляе, што палонскую калону аднаўляюць пад эгідай Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў г. Брэсце. От каб падказаў таму консульству, то можа і кулянскую аднавілі б.

Добавить комментарий