Та тацейка, та татаёны… Або падкалотка

Вячэраў во, ды нешта збегла на памяць, як казала некалі адно кулянскае дзіця. А хто, я ўжо не ўспомню. Але што не з маіх равеснікаў, то напэўна. Бо чуў гэты выраз ад сваіх бацькоў часта з самага ранняга дзяцінства. далей

Крамарка

Часам здзіўляе, як сучасная беларускамоўная грамада вышуквае арыгінальныя слоўцы, каб было па-беларуску. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што ў рэдкіх выпадках атрымліваецца даволі ўдала, але іншы раз — самае сапраўднае вычварэнства. І калі яшчэ такія эксперыменты ставяцца з неалагізмамі, то можна лёгка дараваць: мова — жывая з’ява, яна прыме тое, што ёй пасуе, што добра кладзецца на яе фанетычныя, арфаэпічныя нормы, а непатрэбнае ёй адкіне як чужароднае. Але калі беларускамоўныя «дзеці асфальту», з тых, што ўжо не мелі па вёсках бабуль, а з нацыянальнай літаратурнай класікай знаёмыя толькі на ўзроўні школьнай праграмы, пачынаюць «прыдумваць ровар», робіцца крыўдна за мову і за яе першастваральніка. далей

Як палонскія Рошчынка (Рощинко) сталіся Рошчанкамі (Рощенко)

Неяк атрымалася, што пасля з ҆яўлення даведкі пра маёмасці поланскіх гаспадароў 1906 г., мы капаліся ў правапісе свайго прозвішча, якое мы заўжды ведалі як Рошчанка па-беларуску, ці Рощенко па-руску. За савецкім часам яшчэ на беларускую мову перакладалі як Рошчэнка, а ў 90-я пачалі пісаць Рошчанка, то мы да гэтага і прывыклі. далей

Левась аб’явіўсё

Іду ўчора ранкам з Паплаўкі, нясу яблыкі, яшчэ тут каля Рыбаковых, адно гляжу — з-за гары высоўваецца нечыя постаць і сунецца мне насустрач, шоргаючы нагамі па тым, што засталося ад армянскага асфальту. Што за халера?!. Хто гэто можа быць?.. Там жа і людзей тых паўтара чалавека на ўсё сяло. Няўжо Левась?.. Здаецца ён. Столькі часу ні слыху, ні дыху, нават не ведалі, ці жывы, і на табе! далей

Нарэшце!

Добрая навіна! FamilySearch Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён (Царквы Мармонаў) выклала ў сеціва ў вольны доступ метрычныя запісы нараджэнняў, шлюбаў і памерлых Ружанскай царквы.

Журналісты непісьменныя ці проста невукі?

На беларускамоўных інтэрнэт-рэсурсах у розных інфармацыйных матэрыялах даволі часта трапляе слова «непісьменны» як адпаведнік расейскага «неграмотный». Вось і сёння чытаю, як беларускамоўны юрыст абураецца адказам адной чыноўніцы на ягоны зварот: «Гэты адказ абсалютна непісьменны з юрыдычнага пункту гледжання…». Хм, напісаны на паперы адказ — непісьменны… Абы што… Ніколі не пагаджуся з такой логікай ні як юрыст, ні як філолаг. Але галоўнае, як чалавек, што нарадзіўся і вырас у вёсцы. далей